Зорная велічыня — адносная адзінка вымярэння бляску нябеснага свяціла (зоркі, планеты, Сонца ці іншага); мера асветленасці, створанай нябесным свяцілам на мяжы атмасферы Зямлі ў плоскасці, перпендыкулярнай да падаючага праменя. У залежнасці ад метаду назірання адрозніваюць зорныя велічыні: баламетрычную (па поўнай энергіі, выпрамененай свяцілам), фатаграфічную, фотаэлектрычную, візуальную і іншыя.

Аднолькавай арыфметычнай розніцы зорных велічынь адпавядае аднолькавае прапорцыя велічынь бляску. Гістарычна было прынята лічыць, што розніца ў 5 зорных велічынь адпавядае суадносінам бляску, роўным 100.

Такім чынам, суадносіны бляску для розніцы ў 1 зорную велічыню , і формула пераліку зорных велічынь:

дзе  — бляск,  — зорная велічыня аб’екта,  — зорная велічыня, адпаведная 1 люксу. У гарвардскай сістэме зорных велічынь ; па-за атмасферай прымаецца роўнай −14m.

Адрозніваюць зорныя велічыні, якія вымяраюцца ў розных фотаметрычных сістэмах.

Меншае значэнне зорнай велічыні азначае больш яркі аб’ект.

Звычайна значэнне зорнай велічыні зоркі азначаецца m [ад велічыня], а Сонца — m☉; само значэнне зорнай велічыні звычайна запісваецца ў форме ±<цэлая частка>m,<дробная частка>. Напрыклад, зорная велічыня Сонца каля −27m, Сірыуса каля −1,5m, Вегі каля 0m.

Гісторыя Практыка вызначэння зорнай велічыні сягае ў Старажытную Грэцыю: Гіпарх (паводле іншых крыніц — Пталамей) вызначыў шэсць ступеней яркасці зорак, якую яны лічылі «велічынёй» (у літаральным сэнсе — памерам) зорак. Простым вокам такія зоркі, як Сірыус або Арктур, выглядаюць буйнейшымі за меней яркія зоркі накшталт Міцара, які выглядае буйнейшым за сапраўды цёмную зорку Алькор.

Усяго было вызначана 6 «узроўняў» зорнай велічыні: «першая велічыня» — першы «ўзровень», і гэтак далей.

Ціха Брагэ паспрабаваў вылічыць «велічыню» зорак — іх вуглавыя памеры, што, тэарэтычна, дазволіла б набыць параметр зорнай велічыні як нешта большае за суб’ектыўнае меркаванне. Ён вылічыў, што зоркі першай велічыні маюць 2 вуглавыя хвіліны (2′) у бачным дыяметры (гэта 1/30 градуса, або, для нагляднасці, 1/15 дыяметра Месяца), а наступныя велічыні да шостай складаюць 3/2′, 13/12′, 3/4′, 1/2′ і 1/3′ адпаведна. Удасканаленне тэлескопаў паказала, што бачныя раней памеры зорак — несапраўдныя, і па праўдзе былі значна меншыя за тое, што было бачна ў акуляры): ранейшыя тэлескопы паказвалі толькі дыскападобную выяву зоркі з кругамі вакол яе (эфект, цяпер вядомы як дыск Эйры), пагатоў, той дыск быў большым для яркіх зорак і меншым для цёмных. Астраномы ад Галілея да Касіні памылкова разглядалі тыя несапраўдныя кругі як фізічныя кампаненты зорак, таму ажно да XVIII стагоддзя працягвалі разглядаць зорную велічыню як меру фізічных памераў зоркі. Ян Гевелій склаў вельмі дакладную табліцу тэлескапічна вымераных велічынь зорак: памеры складалі ад 6″ для першай велічыні да ўсяго 2″ для шостай. У часы Уільяма Гершэля астраномы ўжо разумелі, што кругі, што разыходзяцца ад зоркі, насамрэч несапраўдныя, але гэта не змяніла адносін да зорнай велічыні як хутчэй фізічнага параметру, а не параметра яркасці. Нават у XIX стагоддзі зорная велічыня вымяралася шасцю ступенямі бачнага памеру:

Не існуе іншага закону для класіфікацыі зорак, як ацэнкі назіральніка; адсюль вынікае, што адны астраномы могуць адносіць пэўную зорку да першай зорнай велічыні, іншыя — да другой.

Тым не менш, у сярэдзіне XIX стагоддзя астраномы здолелі вылічыць адлегласць да зорак праз зорны паралакс: гэта дало разуменне, што зоркі знаходзяцца настолькі далёка, што іх можна прымаць за пунктавую крыніцу святла. Далейшае вывучэнне дыфракцыі святла памагло астраномам растлумачыць і несапраўднасць бачных памераў зорак, і залежнасць гэтых памераў ад інтэнсіўнасці святла, што зыходзіць ад зоркі (бачная яркасць зоркі, якая вымяраецца ў такіх адзінках, як ват/см²), з-за якой ярчэйшыя зоркі выглядаюць буйнейшымі. Фотаметрычныя вымярэнні паказалі, што зоркі першай зорнай велічыні прыкладна ў 100 разоў ярчэйшыя за зоркі шостай велічыні. У 1856 годзе Норман Р. Погсан з Оксфарда прапанаваў узяць падобныя суадносіны за стандарт, каб кожнае змяншэнне зорнай велічыні вынікала як змяшчэнне па яркасці, роўнае корню пятай ступені са 100, роўнае прыкладна . Гэтыя суадносіны сталі асновай цяперашняга прынцыпу вымярэння зорнай велічыні, калі за крыніцу бяруць не бачны памер, а бляск зорак. З выкарыстаннем лагарыфмічнай шкалы стала магчымым існаванне велічынь, меншых за першую. Так, Арктур мае зорную велічыню 0, а Сірыус мае −1,46.

Бачная зорная велічыня

Паводле сучаснай лагарыфмічнай шкалы зорных велічынь, два аб’екта з інтэнсіўнасцямі і , вымеранымі з Зямлі ў адзінках магутнасці на адзінку плошчы, будуць мець зорныя велічыні m1 і m2 паводле наступнай роўнасці:

Дзякуючы гэтай формуле, зорная велічыня становіцца не проста шкалой класіфікацыі зорак, а дакладным інструментам для вымярэння яркасці. Дакладнасць вымярэнняў цяпер дасягае 1/100 зорнай велічыні. Папярэдняя шкала 1—6 была ссунутая такім чынам, што зоркі другой зорнай велічыні маюць значэнне ад да , а прыкладна 20 зорак, больш яркіх як m, называюць зоркамі першай зорнай велічыні (глядзіце спіс найярчэйшых зорак). Так, Сірыус мае зорную велічыню , Арктур , Спіка — , а Працыён — . Паводле старой шкалы ўсе гэтыя зоркі мелі першую зорную велічыню.

Зорную велічыню можна паводле той жа формулы вылічыць і для аб’ектаў, як ярчэйшых за ўсе зоркі (Сонца і Месяц), так і цямнейшых за тое, што можа ўбачыць чалавек простым вокам (Плутон. Прыведзеная ніжэй табліца дае бачныя зорныя велічыні для розных касмічных аб’ектаў: ад Сонца да найцямнейшых аб’ектаў, назіраных касмічным тэлескопам «Хабл».

БачнаязорнаявелічыняЯркасцьадносна0-й велічыніПрыкладБачнаязорнаявелічыняЯркасцьадносна0-й велічыніПрыкладБачнаязорнаявелічыняЯркасцьадносна0-й велічыніПрыклад −276.3×1010Сонца−7630Звышновая SN 1006136.3×10−6Квазар 3C 273 −262.5×1010−6250МКС (макс.)142.5×10−6Плутон (макс.) −251.0×1010−5100Венера (макс.)151.0×10−6 −244.0×109−440164.0×10−7Харон (спадарожнік) −231.6×109−316Юпітэр (макс.), Марс (макс.)171.6×10−7 −226.3×108−26.3Меркурый (макс.)186.3×10−8 −212.5×108−12.5Сірыус192.5×10−8 −201.0×10801.0Вега, Сатурн (макс.)201.0×10−8 −194.0×10710.40Антарэс214.0×10−9Калірое (спадарожнік Юпітэра) −181.6×10720.16Паўночная зорка221.6×10−9 −176.3×10630.063Сэрца Карла236.3×10−10 −162.5×10640.025Акубенс242.5×10−10 −151.0×10650.010Веста (макс.), Уран (макс.)251.0×10−10Фэнрыр (спадарожнік Сатурна) −144.0×10564.0×10−3звычайная мяжадля простага вока264.0×10−11 −131.6×105Поўны Месяц71.6×10−3Цэрэра (макс.)271.6×10−11мяжа для 8-метр. тэлескопаў −126.3×10486.3×10−4Нептун (макс.)286.3×10−12 −112.5×10492.5×10−4292.5×10−12 −101.0×104101.0×10−4мяжа для бінокляў 7x50301.0×10−12 −94.0×10³Успышка «Ірыдыума»114.0×10−5314.0×10−13 −81.6×10³121.6×10−5321.6×10−13мяжа для тэлескопа «Хабл»

Абсалютная зорная велічыня

Бачная зорная велічыня хоць і з’яўляецца дакладнай характарыстыкай астранамічнага аб’екта, але ўсё роўна з’яўляецца суб’ектыўнай, бо вымярэнне яркасці праводзіцца з Зямлі. Каб пазбегнуць падобнай суб’ектыўнасці, за абсалютную зорную велічыню астраномы прынялі бачную зорную велічыню астранамічнага аб’екта на адлегласці ад Зямлі.

Гл. таксама Гётынгенская актынаметрыя Абсалютная зорная велічыня Класы свяцільнасці зорак Свяцільнасць Спіс самых яркіх зорак

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння ў астраноміі Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адносін велічынь