Елаўстонская кальдэра — вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).

Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.

Елаўстон — так званы «звыш-вулкан», вулканічная сістэма, здольная на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI-8.

Вядомыя вывяржэнні вулкану Елаўстон

Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных даных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI-8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.

Лава-Крык Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб’ём выкінутай пароды ~280 км³.

Меса-Фолз Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~1000 км³.

Хаклберы-Рыдж Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~2500 км³. Параўнай з вывяржэннем Тамбары 1815 года або вывяржэннем Кракатаў 1883 года.

Гл. таксама Елаўстонскі нацыянальны парк Спіс вулканаў ЗША

Крыніцы

Літаратура David Anderson. The Yellowstone Hot Spot // Geography Review, January 2003. The Snake River Plain and the Yellowstone Hot Spot // Volcano World. — у сеціве .

Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Вулканы ЗША