Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ — парк у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1948 годзе ў цэнтры горада. Плошча парку складае 8,3 га (2009). Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Камсамольскай, Прытыцкага, Горкага і Гагарына.

На тэрыторыі парку растуць розныя пароды дрэваў і хмызняку, у цэнтры — фантан. Перад галоўным уваходам — помнік двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу.

У парку праводзяцца святы горада, гарадскія гулянні, дні моладзі, дзейнічаюць атракцыёны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Баранавічы Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:1948 год у Беларусі