Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Барысаў Мінскай вобласці Беларусі. Створаны ў 1928 годзе ў раёне прывакзальнай плошчы ў выніку пераўтварэння ляснога масіву ў лесапарк. Былі адкрыты бібліятэка, тыр, летні тэатр, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі і інш.

Плошча парку складае 5,8 га. Тэрыторыя абмежавана праспектам Рэвалюцыі, вуліцамі Ленінскай і Паштовай.

Растуць дуб, хвоя, ліпа, каштан, клён, рабіна, бэз, акацыя. Парк прапаноўвае больш за 20 відаў культурных паслуг: канцэрты, дыскатэкі, кірмашы, тэатралізаваныя паказы, тэматычныя вечары, правядзенне дзён сямейнага адпачынку, абрадавых, спартыўных, прафесійных і іншых свят.

Дзейнічаюць аб'екты вольнага часу, сярод якіх зімні танцавальны клуб, летні павільён дзіцячых атракцыёнаў, спартыўны гарадок, студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ігравая зала, электрамабілі і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Барысаў Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:1928 год у Беларусі