Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі () — федэратыўная дзяржава ў Паўночнай Амерыцы. Саюз з 50 штатаў (state), кожны з якіх афіцыйна лічыцца самастойнай (але не суверэннай або незалежнай) дзяржавай, што дэлегуе частку сваіх паўнамоцтваў федэральнаму ўраду.
Тэрыторыя дзяржавы складаецца з трох частак: асноўнай — 48 сумежных штатаў і федэральнай акругі і сталіцы краіны — горада Вашынгтон, на іх прыпадае 83,6% тэрыторыі і 99,4% насельніцтва краіны (у 2022 годзе), паўэксклава — штата Аляска, размешчанага на крайнім паўночным захадзе мацерыка Паўночная Амерыка; 16,2% тэрыторыі і 0,2% насельніцтва, эксклава — штата Гаваі, архіпелага у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна; 0,2% тэрыторыі і 0,4% насельніцтва.
Сумежныя штаты на поўначы маюць сухапутныя межы з Канадай, на поўдні — з Мексікай. Аляска мае на ўсходзе і поўдні сухапутную мяжу з Канадай.
Сумежныя штаты на захадзе абмываюцца водамі Ціхага акіяна; на поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе — Атлантычнага акіяна (у прыватнасці, на поўдні — водамі Мексіканскага заліва, ад Багамскіх астравоў і Кубы аддзелены Фларыдскім пралівам). Аляска абмываецца на поўдні і захадзе водамі Ціхага акіяна (на захадзе — Берынгава мора, на поўдні — заліва Аляска), на поўначы — Паўночнага Ледавітага акіяна (мора Бофарта і Чукоцкага мора). Гаваі абмываюцца водамі Ціхага акіяна.
Плошча тэрыторыі складае 9,15 млн км² (з улікам унутраных вод 9,83 млн км²). Колькасць насельніцтва 335,0 млн чалавек (ліпень 2023, ацэнка)Соединённые Штаты Америки .
Назва У англійскай мове найбольш ужываецца назва Злучаныя Штаты (), якая ў беларускай мове мае больш афіцыйнае адценне, і ўтворная ад яго абрэвіятура the U.S., якая таксама з’яўляецца стандартным азначэннем, напр. the U.S. history — «гісторыя ЗША». Таксама сустракаюцца больш размоўныя варыянты Амерыка () і Штаты (), але ў беларускай мове яны ўжываецца часцей за англійскую. Ад першага слова ў абедзвюх мовах утвараецца назва жыхароў краіны — амерыканцы (). На некаторых афіцыйных мерапрыемствах, у кантэксце гадоў утварэння федэрацыі і эпохі грамадзянскай вайны для апісання дзяржавы ўжываецца тэрмін Саюз ()
Гісторыя
Людзі на тэрыторыі ЗША ўпершыню з’явіліся, паводле ацэнак археолагаў, ад 12 да 40 тыс. гадоў назад. Як мяркуецца, яны трапілі сюды праз Аляску, якая ў той час злучалася з Азіяй.
Гісторыі англійскіх паселішчаў, з якіх пасля сфарміраваліся ЗША, пачалася з заснавання Джэймстаўна ў Віргініі (1607). У 1696, прыняцце чарговага закона аб мараплаўстве і ўсталяванне новага міністэрства гандлю Вялікабрытаніі заклалі асновы імперскай сістэмы. На працягу дзевяці дзесяцігоддзяў утварыліся 13 калоній, там развілася сістэма рабаўладання, укараніліся англійская культура, англійская мова і брытанскія палітычныя інстытуты.
Наступны перыяд каланіяльнай гісторыі (1696—1763) быў адзначаны малаважнымі зменамі ў сістэме імперскай адміністрацыі і пераўтварэннем практычна ўсіх бакоў жыцця калоній. У гэты час адбываўся няўхільны рост насельніцтва, развівалася дынамічная, арыентаваная на экспарт, эканоміка, умацоўваўся аўтарытэт асамблей — незалежных інстытутаў прадстаўнічай улады, рэлігійнае і культурнае жыццё калоній дзівіла сваёй разнастайнасцю. Усе сем дзесяцігоддзяў былі апалены пажарамі еўрапейскіх войн, якія дакочваліся і да амерыканскіх берагоў. Гэтыя войны спрыялі кансалідацыі калоній з метраполіяй у агульным змаганні супраць французаў і іспанцаў, што ўгрунтаваліся ў Амерыцы. У выніку гэтых войн іспанцаў выцеснілі з Фларыды, а французаў — з Канады, і ад 13 калоній была адведзена пагроза знешняй агрэсіі.
У 1763 брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амерыканскімі паселішчамі. Новае імперскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калоніях. У выніку дзесяцігадовага супрацьстаяння і лютага змагання ў 1776 калоніі прынялі Дэкларацыю незалежнасці. Да 1783 мяцежныя калоніі заваявалі незалежнасць сілай зброі і ўтварылі вольную канфедэрацыю пад назвай Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1789 суверэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхвалена канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.
Паводле першага перапісу 1790, у краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За перыяд з 1790 па 1815 колькасць насельніцтва падвоілася, а да 1860 дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы 19 ст. адбывалася міграцыя амерыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агая, Індыяна, Ілінойс, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тыс. у 1800 да 6,9 млн у 1860. За той жа перыяд колькасць насельніцтва Новай Англіі ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 у складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (немцы, валійцы, французы, швейцарцы, галандцы). Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязменным да наплыву нямецкіх і ірландскіх імігрантаў у 1840-1850-х гадах. У 1790 афрыканцы, якія былі дастаўлены сюды ў якасці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводства ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасць у большасці штатаў увоз рабоў быў забаронены, і ў 1808 годзе Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэту забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасці паўночных штатаў атрымалі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы ( Англа-амерыканская вайна 1812-1814).
Гістарычныя даты
1565 — іспанцы заснавалі першае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША — горад Сент-Агасін. 1585 — заснаванне калоніі на востраве Раанок — першая няўдалая спроба англійскай каланізацыі Амерыкі. 1607 — заснавана першая пастаянная калонія англічан у Паўночнай Амерыцы — Джэймстаўн (Вірджынія). 1609 — іспанцы заснавалі Санта-Фэ — пачатак сур’ёзнага пашырэння іспанскай каланізацыі на Паўднёвым Захадзе сучасных ЗША. 1620 — заснавана першая ў Новай Англіі (гістарычным цэнтры ЗША) калонія Плімут. 1623 — заснаванне калоніі Нью-Гэмпшыр. 1626 — Нідэрланды засноўваюць Новы Амстэрдам — сталіцу галандскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы, якая пазней стала Нью-Ёркам. 1630 — брытанскія пурытанне заснавалі Калоніі Масачусетскага заліва, сталіца якіх — Бостан — стала найбуйнейшым горадам брытанскіх калоній Паўночнай Амерыкі. 1634 — англійскія перасяленцы-каталікі заснавалі калонію Мэрыленд. 1636 — баптысты, выгнаныя з калоніі Масачусетскага заліва, заснавалі калонію Род-Айленд. 1638 — шведы заснавалі сваю калонію Новая Швецыя на тэрыторіі сучаснага штата Дэлавэр. Меней чым праз 20 год калонія пераходзіць пал кантроль Нідэрландаў. 1638 — заснаванне калоніі Канектыкут выхадцамі з Калоніі Масачусетскага заліва. 1670 — заснаванне брытанскай калоніі Караліна, якая ў 1729 годзе падзялілася на 2 калоніі — Паўночную і Паўднёвую. 1682 — абвяшчэнне басейна ракі Місісіпі ўладаннем караля Людовіка XIV. 1682 — квакер Вільям Пэн заснаваў калонію Пенсільванія, першая сталіца якой (Філадэльфія) — стала сталіцай Трынаццаці калоній у час Вайны за незалежнасць і першай сталіцай ЗША. 1701 — заснаваны порт Дэтройт — найбуйнейшага пункту французскай каланіяльнай экспансіі ў раёне Вялікіх азёр. 1718 — французы засноўваюць Новы Арлеан, які стаў цэнтрам прасоўвання французскай каланізацыі на тэрыторыі сучасных ЗША. 1724 — заснаванне самай паўднёвай брытанскай калоніі ў Паўночнай Амерыцы — Джорджыі. 1756—1763 — Сямігадовая вайна. Большасць калоній у Паўночнай Амерыцы апынулася ў руках англічан. 1763 — французы засноўваюць Сент-Луіс — найважнейшага апорнага пункту ў сярэдняй плані Місісіпі. 1763—1764 — паўстанне індзейцаў на чале з правадыром Пантыякам. 1769 — іспанцы засноўваюць Сан-Дыега, што робіцца пачаткам іспанскай каланізацыі Верхняй Каліфорніі. 1773 — Бостанскае чаяпіцце — пачатак Вайны за незалежнасць ЗША. 1774 — Першы Кантынентальны кангрэс — пачатак адкрытага супрацьстаянна паўночнаамерыканскіх калоній і метраполіі. 1775—1783 — Вайна за незалежнасць ЗША, якая таксама завецца Амерыканскай рэвалюцыяй. 1784 — Заснаванне першага рускага паселішча ў Бухце Трох Свяціцеляў на востраве Кадзьяк. 1787, 17 верасня — Канстытуцыйным канвентам, які склікалі ў Філадэльфіі, прынята Канстытуцыя ЗША. 1789, 25 верасня — Прыняцце Білю аб правах — першых дзесяці паправах да Канстытуцыі ЗША, якія гарантавалі асноўныя Правы і свабоды чалавека і грамадзяніна. 1789 — першыя прээзідэнцкія выбары ў ЗША. Прэзідэнтам стаў Джордж Вашынгтан, які атрымаў 100 %. Кіраваў 2 тэрміны, адмовіўся ад трэцяга і ў 1799 годзе сышоў у адстаўку. 1799 — Заснаванне Расійска-Амерыканскай кампаніі — пачатак комплекснага засваення Аляскі ў складзе Расійскай Імперыі. 1800 — Перанос сталіцы ЗША з Філадэльфіі ў Вашынгон. 1803 — Луізіанская купля — набытак у напалеонаўскай Францыі французскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы за 15 мільёнаў долараў. У выніку плошча ЗША вырасла ўдвая. 1804 — заснаванне Новаархангельска (цяпер горад Сітка) — будучай сталіцы Рускай Амерыкі. 1812 — заснаванне Форт Роса — самай паўднёвай кропкі расійскай экспансіі ў ЗША. 1812—1814 — англа-амерыканская вайна, «Другая вайна за незалежнасць». 1816—1817 — стварэнне расійскай Елізавецінскай крэпасці на Гавайскіх астравах. 1818 — Дамова з Велікабрытаніяй пра вызначэнне межаў паміж ЗША і брытанскімі ўладаннямі ў басейне Місісіпі, у выніку чаго да ЗША адыйшла частка тэрыторыі Мінесоты і Паўночнай Дакоты. 1819, 21 лютага — ратыфікавана дамова Адамс-Оніс аб куплі Фларыды за 5 мільёнаў долараў ЗША. 1820 — Місурыйскі кампраміс, які дазволіў захаваць баланс паміж свабоднымі паўночнымі штатамі і рабаўладальніцкімі паўднёвымі яшчэ на тры дзесяцігоддзі. 1823 — Першы выклад Дактрыны Манро як асноватворнай знешнепалітычнай канцэпцыі ЗША. 1828 — Заснаванне Дэмакратычнай партыі ЗША. 1830, 28 мая — Кангрэс ЗША прымае Закон аб перасяленні індзейцаў на захад, у будучую Індзейскую тэрыторыю. Закон прывёў да шматлікіх дэмаграфічных трагедый сярод індзейскага насельніцтва. Іх землі вызваляліся ад карэнных жыхароў дзеля белых пасяленцаў. Продаж Форт-Роса грамадзяніну ЗША Джону Сатэру. 1845, 29 снежня — Далучэнне Рэспублікі Тэхас да ЗША. 1846 — Далучэнне (паводле дагаворы з Велікабрытаніяй) тэрыторыі Арэгона — паўночнага захаду сучасных Злучаных Штатаў. 1846—1848 — Амерыкана-мексіканская вайна. 1848—1855 — Перасяленне мармонаў з Ілінойса ў Юту — адно з найбольш масавых арганізаваных перасяленняў на Захадзе ЗША. 1850 — Закон аб беглых рабах на ўсёй тэрыторыі ЗША ў якасці кампраміса з Поўднем па пытанні прыняцця Каліфорніі ў Саюз у якасці вольнага штата. 1853 — Купля Гадсдэна. ЗША набываюць частку тэрыторыі сучасных штатаў Арызона і Нью-Мексіка. Канчатковае ўсталяванне паўднёва-заходняй мяжы. 1854 — Заснаванне Рэспубліканскай партыі ЗША. 2001, 11 верасня — тэрарыстычныя акты 11 верасня.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Злучаныя Штаты Амерыкі — чацвёртая паводле плошчы краіна ў свеце пасля Расіі, Канады і Кітаю. Кантынентальная частка ЗША займае тэрыторыю ад Атлантычнага да Ціхага акіяна, ляжыць паміж Канадай і Мексікай і Мексіканскім залівам. Аляска — самы вялікі паводле плошчы штат. Ён аддзелены ад кантынентальнай часткі Канадай, узбярэжжа Аляскі выходзіць да Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Гаваі ўтвараюць архіпелаг у Ціхім акіяне на паўднёвы захад ад Паўночнай Амерыкі. Уладанне ЗША Пуэрта-Рыка — востраў у Карыбскім моры. Тэрыторыя краіны амаль цалкам знаходдзіцца ў Заходнім пашар’і Зямлі (выключэнне — толькі тэрыторыя вострава Гуам, які належыць ЗША, і заходняя частка Аляскі.
Рэльеф
Асноўную частку тэрыторыі ЗША па асаблівасцях рэльефу дзеляць на восем правінцый: Апалачы, Берагавыя раўніны, Унутраныя ўзвышшы, Унутраныя раўніны (у т.л. Цэнтральныя раўніны), узвышша ля возера Верхняга, Скалістыя горы, Межгорныя плато і Ціхаакіянскія Берагавыя горы. Аляска і Гавайскія астравы таксама з’яўляюцца самастойнымі правінцыямі.
Найвышэйшы пункт краіны — гара Дэналі (6193 м).
Унутраныя воды