Фернанда I Арагонскі () таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (, Медзіна-дэль-Кампа — , Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.
Біяграфія Фернанда быў сынам караля Хуана I Кастыльскага і Элеаноры Арагонскай.
У 1406 годзе, калі сканаў яго старэйшы брат Энрыке III Кастыльскі, Фернанда адмовіўся ад кастыльскай кароны, а замест гэтага стаў разам з удавой Энрыке — Кацярынай Ланкастэрскай — рэгентам пры малалетнім Хуане II. На гэтай пасадзе праявіліся яго адміністрацыйныя здольнасці ва ўнутраных справах.
Падчас вайны з Гранадскім эміратам у 1410 годзе Фернанда захапіў горад Антэкера, па назве якога атрымаў сваю мянушку.
Калі Марцін I Арагонскі — яго дзядзька па маці — памёр, не пакінуўшы законнага спадчынніка, то ў 1412 годзе, паводле Каспскага кампрамісу, Фернанда стаў каралём Арагона. Яго сапернік, Хаймэ II Урхельскі, выступіў супраць гэтага рашэння, і Фернанда далучыў графства Урхель да Арагонскага каралеўства.
Фернанда I увёў для спадчынніка арагонскай кароны тытул «прынц Жыронскі».
Самым прыкметным дасягненнем яго кароткага кіравання стала яго згода ў 1416 годзе на зняцце антыпапы Бенедыкта XIII, што спрыяла завяршэнню Вялікага заходняга расколу, які раздзіраў рымска-каталіцкую царкву на працягу 40 гадоў.
Фернанда I Арагонскі пахаваны ў манастыры Паблет. Ларэнца Вала напісаў афіцыйную біяграфію Фернанда I — «Historiarum Ferdinandi regis Aragonum libri sex» («Пра дзеянні Фердынанда, караля Арагона»).
Продкі
Сям’я і дзеці У 1393 годзе Фернанда ажаніўся з Элеанорай д’Альбукерке, і ў іх было сем дзяцей: Альфонса (1396—1458), кароль Арагона, Сіцыліі і Неапаля Марыя (1396—1445), першая жонка Хуана II Кастыльскага Хуан (1398—1479), кароль Арагона і Навары Энрыке (1400—1445), герцаг Віленскі, граф Альбукеркскі і Эмпурэйскі і інш., а таксама магістр Ордэна Сант’яга Элеанора (1402—1445), жонка Дуарты I Санча Арагонскі (1410—1416)
Славутасці
Катэгорыя:Каралі арагонскія Катэгорыя:Каралі сіцылійскія Катэгорыя:Графы барселонскія Катэгорыя:Графы ўрхельскія Катэгорыя:Кіраўнікі Кастыліі Катэгорыя:Рэгенты Катэгорыя:Трастамара