Перламутраўка Еўфрасіна (Boloria euphrosyne) — від матылькоў з сямейства німфалід.
Апісанне Размах крылаў — 38-46 мм. Аранжавы з чорнымі плямамі на верхнім баку крылаў. На ніжнім маецца шэраг серабрыста-перламутравых пазнак, размешчаных па ўсёй даўжыні аблямоўкі крыла. Самка мае больш цёмныя плямы на абодвух парах крылаў. Вусень чорны з белымі або жоўтымі іголкамі па ўсёй даўжыні яе цела.
Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы ад Скандынавіі да Іспаніі, і ад Ірландыі да Расіі і Азіі.
Харчаванне Пасля спарвання самка адкладае яйкі на лісце Pteridium aquilinum, калі побач растуць некаторыя віды фіялак (Viola riviniana, фіялка сабачая (Viola canina) або фіялка балотная (Viola palustris)).
Яйкі бледна-жоўтыя, з сярэдзіны мая да канца ліпеня. Стадыя яйка — 10-14 дзён.
Развіццё Адразу ж пасля вылуплення вусень прыступае да паглынання лістоты. Праз 5-6 тыдняў вырастае ў тры разы ад свайго першапачатковага памеру. Кожны вусень перад зімовай спячкай зморшчваецца пад покрывам апалага лісця ля падножжа раслін, звычайна ў канцы ліпеня. Прачнуўшыся з зімовай спячкі, у сакавіку, вусень губляе палову сваёй вагі. Пасля перыяду кармлення і росту, падчас апошняй лінькі папаўняе сваю вагу і гатовы акукліцца.
Час лёту — красавік — ліпень. Гэты від — адзін з самых першых летніх відаў балорый. Харчаванне дарослых складаецца з нектара вясновых раслін, напрыклад, гарлянкі (Ajuga), адуванчыка лекавага (Taraxacum officinale) і Ficaria verna.
Другі вывадак з’яўляецца ў працягу жніўня.
Асяроддзе пражывання Высечкі, свежыя лесапасадкі, з вялікай колькасцю орляка у ніжнім ярусе або посцілкаю з апалага лісця дуба (Quercus).
Спасылкі Butterfly Conservation Organisation description UK Butterflies organisation description UK BAP website 'Grounded' Devon Wildlife Trust Newsletter Bracken for Butterflies by Butterfly Conservation
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Німфаліды