Іва́н Ану́фрыевіч Крупе́ня (, в. Каркалец, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — , Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў БССР (1941—1946).

Біяграфія Нарадзіўся 27 студзеня 1908 года ў в. Каркалец Дрысенсага павета Віцебскай губерні.

У 1926—1928 гадах — на савецкай, гаспадарчай працы. Член УКП(б) з 1929 года.

1928—1929 гг. — старшыня Жоўнінскага сельскага Савета (Дрысенскі раён Полацкай акругі), 1929—1930 гг. — старшыня калгаса «Ленінскі шлях», 1930—1932 гг. — сакратар камітэта КП(б) Беларусі саўгасу «Бігосава», 1932—1934 гг. — старшыня калгаса імя Камінтэрна, 1934—1937 гг. — дырэктар Дрысенскай машынна-трактарнай станцыі (Беларуская ССР), 1937—1938 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Дрысенскага раённага Савета, 1938 г. — намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці, 1939 г. — старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці, 1939—1941 гг. — народны камісар земляробства Беларускай ССР, 1941—1946 гг. — намеснік старшыні СНК Беларускай ССР. 9 верасня 1942 года быў прызначаны намеснікам начальніка Беларускага Штаба партызанскага руху С. № 35,

У 1943—1947 гадах — народны камісар — Міністр земляробства БССР. У 1947—1951 гадах  — Міністр саўгасаў БССР. З 1951 года — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР.

ЧленЦК КП(б) Беларусі (з 1940), член Бюро ЦК КП(б) Беларусі (1942—1948). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га і 2-га скліканняў.

Памёр 15 чэрвеня 1952 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1939), двойчы — Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай Вайны I-й ступені (1944), Чырвонай Зоркі.

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006.

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя камісары земляробства БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Міністры саўгасаў БССР Катэгорыя:Старшыні калгасаў