Аўтапартрэт з фескай — адзін з аўтапартрэтаў аўтарства Яна Рустэма, які захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі і выстаўляецца ў Autoportretas su fesu .

Апісанне карціны

Як гэта звычайна для партрэтаў Рустэма, аўтапартрэт пагрудны. Мастак адлюстраваны ў павароце тры чвэрці, павернуты направа. Ён апрануты ў чорную куртку, жоўтую камізэльку і белую кашулю са складаным каўняром і белай хусткай, завязанай на шыі. На галаве чырвоная феска. Фон цёмна-карычневы.

Варыянты карціны

Ян Рустэм намаляваў дастаткова вялікую колькасць аўтапартрэтаў, на некаторых з іх ён паказаны ў фесцы. Пры гэтым карціны не з'яўляюцца дакладнымі копіямі, а адрозніваюцца рознымі дэталямі ад кірунку позірку да ўзроста мастака.

Прынамсі два аўтапартрэты былі страчаныя падчас Другой Сусветнай вайны, яшчэ некалькі захоўваюцца ў розных музеях Літвы і Польшчы.

Крыніцы

Спасылкі

Autoportretas su fesu

Катэгорыя:Карціны Яна Рустэма Катэгорыя:Аўтапартрэты Катэгорыя:Карціны са збораў Літоўскага мастацкага музея