Плоўдзіўскі антычны тэатр — адзін з найбольш добра захаваўшыхся , размешчаны ў цэнтры горада Плоўдзіў, Балгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў канцы праўлення імператара ТраянаNicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD. . Тэатр быў выяўлены падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 год 1979.

Тэатр можа змяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.

Размяшчэнне Тэатр размешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у седлавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.

Апісанне Месцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх горах. Тэатр ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыяметрам 82 метра. Дзеліцца на глядзельную залу (аўдыторыюм) і сцэну (архестра). Глядзельная зала выдаўблена ў схіле пагорка. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзенняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыяметрам 26,64 мАнтичният Филипопол. Сцэнічныя памяшкання (скена) размешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калонамі. Праскеній (сцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай каланадай. Фасад скены, звернуты ў глядзельную залу, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калоны іанічнага ордэра, а на другім — рымска-карынфскага ордэра. На фасадзе скены — 3 сіметрычна размешчаных партала. Уваход у орхестру злучае кавеа і сцэнічныя памяшкання. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архестры і вядзе праз сцэнічныя памяшкання вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залы і злучае кавеа з .

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, збудаваныя ў II стагоддзі Катэгорыя:будынкі і збудаванні Плоўдзіва Катэгорыя:Амфітэатры Старажытнага Рыма