Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю або садзейнічаюць яе развіццюБелорусская Ассоциация Журналистов .
Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.
Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. 27 жніўня 2021 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем.
Дзейнасць Станам на 19 мая 2009 года асацыяцыя налічвала 1157 членаў. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мела яшчэ 6 рэгіянальных філіялаў.
З 1997 года — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «», «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.
Пераслед Падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе. Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.
16 лютага 2021 года супрацоўнік МУС затрымалі старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, камп’ютары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і асудзілі арышты. Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ.
21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь позву па ліквідацыі арганізацыі «ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць».
Старшыні Жанна Літвіна — да 25 красавіка 2015 года Андрэй Бастунец — з 25 красавіка 2015 годаНа старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
Узнагароды і прэміі Прэмія «» (2003); Прэмія «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава (2004); Прэмія Свабоды (2011); Прэмія Канады і Велікабрытаніі за свабоду СМІ (2020), Прэмія імя «» (2021).
Літаратура
Крыніцы
Гл. таксама
Журналісцкая этыка
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава Катэгорыя:Члены Міжнароднай федэрацыі журналістаў Катэгорыя:Журналісцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021) Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды» Катэгорыя:Беларуская асацыяцыя журналістаў