«Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека» — штогадовае дакументальнае выданне няўрадавай арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна», асвятляе тэму — правы чалавека ў Беларусі, спалучае факты і аналітыку. Выдаецца на трох мовах — беларускай, англійскай, рускай.
Гісторыя
Першы Агляд-хроніка быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, прэзентаваны ў Мінску ў лютым 1999 года з удзелам пацярпелых ад парушэння правоў чалавека, сваякоў палітвязняў, праваабаронцаў, незалежных СМІ Першапачаткова Агляд-Хроніка ўкладаўся на падставе хронікі, якая друкавалася ў праваабарончым выданні «Права на волю», з 2000 года асновай для Агляду-хронікі стаў сайт арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Змест
Агляд-хроніка асвятляе сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, сярод якіх: палітвязні, смяротнае пакаранне, арышт ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, пенітэнцыярная сістэма Беларусі, свабода СМІ, права на мірныя сходы, права на стварэнне асацыяцый.
Спасылкі
http://spring96.org/be/editions http://spring96.org/be/news/52246 http://www.gomelspring.org/be/news/1289 https://eurobelarus.info/news/society/2013/03/14/aglyad-hron-ka-parushennya-pravo-chalaveka-belarus-lyuty-2013-goda.html http://vytoki.net/?photo=00022575 http://by.soli-day.org/be/node/502
Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі