Уладзімір Міхайлавіч Падгол (нар. , Віцебск, Беларусь) — палітолаг, журналіст, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук (1989), былы сябра партыі БНФ, палітвязень Беларусі.

Біяграфія Скончыў тэхнікум фізічнай культуры, затым аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ.

У 1990 г. стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімірам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клуб «За дэмакратычныя выбары» і газету «Выбар».

Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі».

Аўтар больш за тысячу навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Стваральнік Музея жорнаў у вёсцы Карэнішыцы.

Як паліттэхнолаг у 1994 г. удзельнічаў у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі Зянона Пазняка.

У 2006 г. удзельнічаў у распрацоўцы «Народнай праграмы» кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча.

У 2008 г. запачаткаваў напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў падтрымку беларускай мовы. З тых часоў праводзіцца ў Беларусі кожны год.

У 2012 г. быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парламента. Пасля выступу па беларускаму тэлебачанню і радыё зняўся з выбараў.

Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання ў 2016 г.Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 9 верасня 2016 г. зняўся з выбараў.Падгол і Таўстыка зняліся з «выбараў»

У кастрычніку 2016 г. напісаў заяву аб выхадзе з партыі БНФ у сувязі з асуджэннем кіраўніцтвам партыі метадаў, якія ён выкарыстоўваў падчас мінулай парламенцкай кампаніі ў 2016 г.Уладзімір Падгол хоча выйсці з Партыі БНФ

Жыве ў г. Мінску.

Храналогія пераследу

Першы ўрывак кнігі У. Падгола пад назвай «Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо як любіць Прэзідэнта» быў надрукаваны ў віцебскай газеце «Выбар» № 20 (113) у чэрвені 1997 г. рэдактарам Б. Хамайдам. 26 ліпеня 1997 г. у цягніку Полацк — Баранавічы міліцыяй былі затрыманыя Б. Хамайда і У. Плешчанка. У іх канфіскавалі 200 экзэмпляраў газеты «Выбар» з урыўкам кнігі У. Падгола. Газета была канфіскаваная і перададзеная ў КДБ.

15 жніўня 1997 г. намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленкам была ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул «Абраза асобы, якая займае вышэйшую пасаду») па факце публікацыі ў газеце «Выбар» урыўка з кнігі У. Падгола «Куля для прэзідэнта».

У жніўні Б. Хамайда выпусціў чарговы нумар «Выбара» № 21 (114) з працягам твора.

15 верасня 1997 г. Б. Хамайда быў выкліканы на першы допыт у якасці абвінавачанага ў пракуратуру. На допыце ён адмовіўся адказваць на пытанні следчага Зайцава.

20 кастрычніка 1997 г. на допыт выклікалі дачку У. Падгола Алену.

20 лістапада 1997 г. у пракуратуру быў выкліканы член рэдакцыйнай рады газеты «Выбар» У. Плешчанка. На пытанні следчага адказваць адмовіўся.

30 кастрычніка 1998 г. капітан КДБ В. Дземянцей і капітан А. Лебедзеў уручылі У. Падголу позву ў пракуратуру. На наступны дзень У. Падгола дапыталі ў пракуратуры. Следчы задаваў пытанні: «Как возник замысел написания книги?», «Какова роль отдельных героев книги?», «Какова в книге роль цитат Лукашенко?».

16 лістапада 1998 г. крымінальная справа была прыпыненая следчым пракуратуры Віцебскай вобласці С. Саўчанкам па артыкуле 5 ч. 1 п. 3 КПК РБ. Аднак праз 2 месяцы, 16 студзеня 1999 г., расследаванне па крымінальнай справе было працягнутае.

Пракуратура Мінска таксама распачала крымінальную справу пасля таго, як другая версія рамана «Куля для прэзідэнта» у 2004 г. выйшла у Расіі, у Санкт-Пецярбургу. У студзені 2005 г. У. Падгола дапыталі ў пракуратуры Мінска.

Да сённяшняга дня крымінальныя справы супраць У. Падгола з’яўляюцца не закрытымі, а часова прыпыненымі.

Бібліяграфія «Асновы палітычнай псыхалогіі» «Куля для прэзідэнта» «Падручнік па апазыцыйнай барацьбе» «Валадар Кулі» «Чортавы жорны» «Народный телевизор: цитаты Лукашенко из коллекции Подгола» — 2006—2007 гг.

Укладальнік кніг: «Кулі прэзідэнта»: цытаты Лукашэнкі. — Мінск, 2006 «Дуэль Лукашенко — Лебедько». — Мінск, 2006.

Крыніцы

Літаратура Palitviazni.info — 2013. — С. 208—209

Спасылкі http://belsat.eu/programs/alyaksandr-klaskoski-i-uladzimir-padgol/ http://belsat.eu/news/1371/ Уладзімір Падгол камэнтуе беларускія падзеі https://sites.google.com/site/padholby/  — Афіцыйная старонка http://www.rulit.me/books/kulya-dlya-prezidenta-read-428299-1.html http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=95&y=2007 https://www.svaboda.org/a/24820418.html

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў