Дзмітрый Варабей (нар. , ) — украінскі і беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР, пазней паступіў у мінскі РВАР, але неўзабаве атрымаў прапанову пераехаць у акадэмію кіеўскага «Дынама». Выступаў за рэзервовыя каманды дынамаўцаў. Улетку 2005 года на правах арэнды гуляў за «Арсенал», у складзе якога 17 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць асноўнай каманды дынамаўцаў (0:2). У 2007 годзе перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў іграком асновы. Пазней гуляў у Прэм’ер-лізе за «Ільічовец» і «Крыўбас».

Сезон 2011/12 правёў у складзе першалігавага клуба «Нафтавік-Укрнафта», пазней перабраўся ў «Абалонь». У першай палове 2013 года выступаў за «Палтаву», пасля разарваў кантракт з клубам. Пазней выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Колас» з Зачэпыліўкі.

Улетку 2016 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»Воробей и Кошель подписали контракты со "Славией". Спачатку выступаў у аснове мазыран, аднак з чэрвеня 2017 года стаў гуляць толькі за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, аднак у студзені 2018 года Варабей пачаў трэніравацца з мазыранамі і ў сезоне 2018 дапамог камандзе вярнуцца ў эліту, у асноўным выходзячы на замену. У сезоне 2019 выступаў за дубль «Славіі», да асноўнай каманды не прыцягваўся. Па заканчэнні сезона 2019 завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры мазыран.

У пачатку 2021 года стаў памочнікам галоўнага трэнера калінкавіцкай «Вертыкалі», а ў лютым 2022 года ўзначаліў дубль мазырскай «Славіі», дзе працаваў да канца 2022 года. У 2023 годзе выступаў за «Вертыкаль» у Другой лізе ў якасці аматара.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў. У складзе юніёрскай зборнай Украіны (да 19 гадоў) стаў паўфіналістам чэмпіянату Еўропы 2004.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Зачэпыліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі