Андрэй Марковіч (нар. , Мэльныч, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца андорскага клуба «Санта Калома».

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Жыдачыва, у 2008 годзе далучыўся да львоўскіх «Карпат». Гуляў спачатку ў юнацкай камандзе, у 2012 годзе далучыўся да моладзевага складу. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Карвіна», аднак у выніку вярнуўся ў «Карпаты», у складзе якіх 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матчу супраць «Александрыі» (2:2).

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў беларускі клуб «Нафтан» з НаваполацкаКарпаты отдали в аренду Марковича и Мозиля. У складзе «Нафтана» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У чэрвені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб з-за цяжкага фінансавага становішчаМаркович и Мараховский покинули «Нафтан», а ў жніўні на правах арэнды далучыўся да вынныкаўскага «Руха».

У лютым 2018 года быў арандаваны эстонскім клубам «Ныме Калью», разам з якім стаў чэмпіёнам краіны. У пачатку 2019 года перайшоў у «Ныме Калью» на трывалай аснове.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Карпаты», аднак у красавіку зноў далучыўся да «Ныме Калью», дзе гуляў да лета. У сакавіку 2023 года стаў іграком андорскай «Санта Каломы».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

Дасягненні Чэмпіён Эстоніі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі: 2019 Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Ныме Калью Катэгорыя:Ігракі ФК Санта Калома