Мало́га () — рака ў Цвярской, Наўгародскай і Валагодскай абласцях Расіі, упадае ў Весьегонскі плёс Рыбінскага вадасховішча на Волзе (злева).
Даўжыня ракі 456 км (да стварэння Рыбінскага вадасховішча — 607 км), плошча вадазбору 29,7 тыс.км². Сярэдні расход вады 172 м³/с. Каля горада Усцюжна расход вады складае 131 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 4,134, у вусці — 237 м³/с (аб’ём сцёку 7,48 км³/год)Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Молога // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Выток ракі знаходзіцца непадалёк ад вёскі Ключавая (Цвярская вобласць). Працякае па Малога-Шэкснінскай нізіне. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на рацэ Волга. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі вялікая колькасць азёр.
Буйныя прытокі — Рывіца, Воўчына, Кеза, Сарагожа, Кірва, Кабожа, Чагадашча (левыя); Астрэчына, Осень, Ратыня (правыя).
На рацэ гарады Бежацк, Усцюжна, Пястова.
Літаратура
Спасылкі Река Молога // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Молога // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Молога (река) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці