Ане́га () — рака ў Архангельскай вобласці Расіі.
Даўжыня ракі 416 км, плошча вадазборнага басейна 56900 км². Бярэ пачатак з возера Лача. Цячэ па хвалістай раўніне; шырокія плёсы (да 450 м) чаргуюцца звужэннямі (да 40 м) з парогамі. За 75 км ад вусця падзяляецца на Вялікую і Малую Анегу даўжынёй каля 20 км. Пры ўпадзенні ў Анежскую губу Белага мора ўтварае дэльту (галоўныя рукавы — Дзвінскі і Карэльскі). Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сцёк Анегі ў вярхоўі зарэгуляваны азёрамі. Разводдзе з мая па чэрвень, ніжэйшыя ўзроўні ў сакавіку. Сярэдні расход вады ля вытоку 74,1 м³/с, ля вусця 505 м³/ с (найбольшы — 4530 м³/с, найменшы — 82,6 м³/с). Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, на парогах у студзені — лютым; раскрываецца ў сярэдзіне красавіка — маі.
Спасылкі
Каталог гідралагічных пасад. Паўночны край Река Онега // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Белае мора