Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі (, с. Пятніцкае, Арлоўская губерня (Паводле іншых звестак Віцебская губерня — , с. , Іркуцкая губерня) — паэт, музыкант, прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка (1825); дзекабрыст. .
Біяграфія
Сям’я
Паходзіў з дваранскай сям’і. Сярэдні сын сапраўднага тайнага саветніка, камергера і сенатара Фёдара Фёдаравіча Вадкоўскага (1764—1806) і Кацярыны Іванаўны Вадкоўскай (нар. 1766) народжанай графіні . Нарадзіўся ў с. Пятніцкае (Ізвалы) блізу Яльца Арлоўскай губерні.
Малодшы брат Івана Фёдаравіча і старэйшы — Аляксандра Фёдаравіча (таксама асуджанага па справе дзекабрыстаў) .
Сёстры Вадкоўскіх — Соф’я Фёдараўна Вадкоўская-Безабразава-Ціміразева і Кацярына Фёдараўна Вадкоўская-Крыўцова актыўна ўдзельнічалі ў лёсе братоў-дзекабрыстаў праз сваіх мужоў-губернатараў. Яны блізка сябравалі з А. С. Пушкіным, В. А. Жукоўскім. Пасаджаным бацькам на вяселлі Кацярыны быў гісторык М. М. Карамзін. А яе адзіная дачка — Соф’я Мікалаеўна Крыўцова стала жонкай Пампея Мікалаевіча Бацюшкава, своднага брата паэта К. М. Бацюшкава.
Адукацыя і воінская служба
Пачатковую адукацыю атрымаў у (1810—1812) і ў (1815—1818). З 25 студзеня 1818 года падпрапаршчык л.-гв. Сямёнаўскага палка. У пераведзены 20 красавіка 1820 года юнкерам, 27 жніўня 1820 года эстандарт-юнкер, карнет з 1 студзеня 1822 года. 19 чэрвеня 1824 года пераведзены ў прапаршчыкам за жарты на адрас цара і сатырычную песню.
Дзекабрысцкае таварыства Член з 1823 года. Ва ўправе Паўднёвага таварыства з 1824 года. Быў прыхільнікам радыкальнай праграмы — знішчэння царскай сям’і і ўсталявання рэспубліканскага ладу ў Расіі.
У пачатку снежня 1825 года знаходзіўся ў Курску, дзе і быў арыштаваны 11 снежня па даносе . Шэрвуд пазнаёміўся з Вадкоўскім, ад якога даведаўся аб таемным таварыстве, у снежні 1824. Вадкоўскі ўтрымліваўся спачатку ў Шлісельбургу, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны па I разраду на смяротнае пакаранне, па канфірмацыі 10 чэрвеня 1826 г. на вечную катаргу, 22 жніўня 1826 г. тэрмін скарочаны да 20 гадоў. З 27 ліпеня 1826 г. утрымліваўся ў Кексгольмскай крэпасці, з 24 красавіка наступнага года — у Шлісельбургу.
У Сібір быў адпраўлены 17 лістапада 1827 года, прыбыў у Чыцінскі астрог 5 студзеня 1828 года, у Пятроўскі Завод — у верасні 1830 года. Адзін з арганізатараў . У Пятроўскім заводзе чытаў курс лекцый па астраноміі. 8 лістапада 1832 года тэрмін быў скарочаны да 15, а 14 снежня 1835 года да 13 гадоў.
Прызначаны на пасяленне ў с. Манзурка Іркуцкай губерні 10 ліпеня 1839 года. Аднак па стане здароўя адпушчаны на Туркінскія мінеральныя воды. З верасня 1839 г. у Іркуцку, з 5 верасня 1840 года на пасяленні ў сяле Аёк. Займаўся гандлем хлебам і глінай.
Памёр 8 студзеня 1844 года. Яго душапрыказчыкамі былі і . Магіла Ф. Ф. Вадкоўскага не захавалася.
Творчасць
У сваім вершы «Жаданні», напісаным пасля 1836 года, Вадкоўскі абвясціў праграму дзекабрыстаўЖелания : 1. Знішчэнне самаўладства. 2. Вызваленне сялян. 3. Пераўтварэнні ў войсках. 4. Роўнасць перад законам. 5. Знішчэнне цялесных пакаранняў. 6. Галоснасць судаводства. 7. Свабода кнігадрукавання. 8. Прызнанне народнай улады. 9. Палата прадстаўніцтваў. 10. Грамадская раць. 11. Першапачатковае навучанне. 12. Знішчэнне саслоўяў.
Пакінуў запіскі, апублікаваныя ў зборніку «Успаміны і апавяданні дзеячаў тайных таварыстваў 1820-х гадоў» (1931—1933). Аўтар нарысу «Белая Царква» (гісторыя па расказах яго ўдзельнікаў)Записка Ф. Ф. Вадковского о восстании Черниговского полка .
Пісаў рэвалюцыйныя вершы на рускай мове, аўтар музыкі да песні «Славянскія дзевы».
Бліскучы музыка, скрыпач-віртуоз. Выдатны матэматыкПортреты декабристов. Подборка открыток. .
Сканаў ад сухот.
Крыніцы
Літаратура
Восстание декабристов: Материалы. Т. 1. М. В. Дорофеев, «Елецкие декабристы», газета «Красное знамя», 2 декабря 1982 года, В. Дорофеев, «Бунтарский род», газета «Орловская правда», 14 декабря 1982 года, В. Дорофеев, «Умышлял на цареубийство», еженедельник «Литературная Россия», 5 сентября 1986 года. Владлен Дорофеев, книга «Лекарство от одиночества», повесть «Бунтарский род», Москва, 2005 г., ISBN 5-7949-0136-5 Л., 1925 Декабристы: Новые материалы. М., 1955
АЗБ
Спасылкі
Записка Ф. Ф. Вадковского о восстании Черниговского полка В.Дорофеев «Бунтарский род» Из рода Вадковских
Катэгорыя:Дзекабрысты Катэгорыя:Вучні Петрышуле Катэгорыя:Постаці XIX стагоддзя Катэгорыя:Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Выхаванцы маскоўскага ўніверсітэцкага пансіёну Фёдар Фёдаравіч