Секс без пранікнення (таксама непранікальны секс; ) — форма сексуальнай актыўнасці без палавога пранікнення. Аднак асобныя яе віды, такія як аральны секс або стымуляцыя пальцамі, могуць уключаць элементы пранікнення. Звычайна ён выключае пранікальныя формы вагінальнага, анальнага або аральнага сексу, але можа ўключаць розныя віды сексуальнай і несексуальнай актыўнасці, такія як фротаж, мануальны секс, узаемная мастурбацыя, пацалункі або абдымкіSee 272 and page 301 for two different definitions of outercourse (first of the pages for no-penetration definition; second of the pages for no-penile-penetration definition). .

Людзі займаюцца непранікальным сексам па розных прычынах — як у якасці прэлюдыі, так і ў выглядзе асноўнага або пераважнага віду сексуальнай актыўнасціSee here onwards and pages 47-49 for views on what constitutes virginity loss and therefore sexual intercourse or other sexual activity; source discusses how gay and lesbian individuals define virginity loss, and how the majority of researchers and heterosexuals define virginity loss/«technical virginity» by whether or not a person has engaged in penile-vaginal sex. . Гетэрасексуальныя пары могуць звяртацца да яго як да альтэрнатывы пенісна-вагінальнаму сексу, каб захаваць цнатлівасць або ў якасці метаду кантрацэпцыі. Аднаполыя пары таксама могуць займацца сексам без пранікнення для захавання цнатлівасці, а гомасексуальныя мужчыны — як альтэрнатыва анальнаму сексу.

Хоць венерычныя захворванні, такія як герпес, ВПЧ або лабковыя вошы, могуць распаўсюджвацца пры непранікальным кантакце «геніталіі-да-геніталій» або «геніталіі-да-цела», непранікальны сэкс лічыцца больш бяспечнай формай сексуальнай актыўнасці, паколькі верагоднасць абмену біялагічнымі вадкасцямі (асноўнай крыніцай перадачы венерычных захворванняў) пры такіх дзеяннях значна ніжэй. Асабліва калі гаворка ідзе пра формы, якія цалкам выключаюць пранікненне.

Крыніцы

Спасылкі

Добры секс без пранікнення Mutual Masturbation — Біяграфічны збор асабістых даных для псіхалагічных і сацыялагічных даследаванняў ўзаемнай мастурбацыі. Жаночая ўзаемная мастурбацыя

Катэгорыя:Формы сексуальнай актыўнасці