Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч (, в. Лінгі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — , в. Бігосава, Верхнядзвінскі раён Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Вучыўся ў гарадскім 2-класным вучылішчы пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адміністратар парафіі ў мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Займаўся беларускай культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў беларускія школы. Прымаў удзел у з'ездзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата (6-7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бігосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Іказні (Браслаўскі раён).
Літаратура
Гарбінскі БРД Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Верхнядзвінскім раёне