Раман Усяславіч (XI ст. — каля 1116) — князь з полацкіх Ізяславічаў.
Біяграфія Сын полацкага князя Усяслава Брачыславіча, напэўна, трэці, хоць пытанне старшынства Усяславічаў застаецца дыскусійным.
На думку Леаніда Аляксеева, Раман быў маладзей за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў (парадак Аляксеева)Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., − 1975. С. 230—232. На думку Валянціна Яніна, Раман быў старэйшым сынам і наступнікам бацькі на стальцы, але, у тым самым артыкуле даследчык папросту атаясняе Рамана з Барысам, а Давыда з ГлебамЯнин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение» игумена Даниила // Труды ОДРЛ — T. 16. — М.-Л.. — 1960. С. 122.. Алег Рапаў таксама схіляўся да думкі, што Раман быў старэйшым з братоў і наступнікам бацькі.
Пэўна невядома які ўдзел трымаў Раман, але, напэўна, адтуль яго выгнаў Глеб. На думку Рапава, Раман сядзеў на полацкім стальцы, але страціў яго ў міжусобіцы і вымушана жыў у выгнанніРапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 54-55.
Паводле Іпацеўскага спісу Аповесці мінулых часоў, Раман памёр у 1116 годзе ў Мураме, паводле позняга Ніканаўскага летапісу — у 1114 годзе ў Разані.
Удава Рамана, вядомая толькі як Раманава, прыняла пострыг, пазней да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Князі Полацкай зямлі