Мядзел — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на поўнач ад горада Мядзел у межах Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Назва Назва возера Мядзел балцкага паходжання.

У XVII стагоддзі для тапоніма, што паходзіць ад назвы возера, засведчаныя варыянты «Мядзел» і «Мядзолы»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 249.. Апошняя форма больш аўтэнтычная, яна дайшла ў выглядзе польскага Miadzioł.

Прамы адпаведнік — літоўскі тапонім Medžiolai (назва вёскі ля ракі Віліі каля літоўскага Віевіса). У назвах «Мядзолы» (Miadzioł), Medžiolai корань Med- пашыраны балцкім назоўным фармантам -ol- (як у рачных назвах Даколка, Віхолка і інш.)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163..

Найбліжэй з коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес». Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» — лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчаміJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707..

Мядзельская назва сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».

Азёры з пазнейшымі «сярэдзіннымі» назвамі або размяшчаюцца паміж двух іншых азёраў або з’яўляюцца праточнымі. Паміж двух азёраў знаходзіцца возера Сярэдняе на поўдні ад Браслава ці возера Сярэдняе на захадзе ад Круглага. Праточнае — возера Сярэдняе, праз якое цячэ волжская рака . Праточнае таксама возера, што на картах вядомае як «Miadziolo», «Мядзіолъ» (цяпер возера Медзазол) за Докшыцамі.

Тыпалагічныя паралелі — назвы рэк Таропа, Віцьба. Яны звязаныя з літоўскім tarpe «пасярод», viduje «пасярэдзіне» (ад tarpas «прамежак», vidus «сярэдзіна»). У аснове «сярэдзінных» назваў рэк — семантыка «працярэблівання» рачным рэчышчам шляху сабе паміж берагоў.

Таго ж паходжання таксама назва праточнага возера Мядзесна (на поўначы ад Віцебска).

Гідраграфія Плошча паверхні 16,2 км². Найбольшая глыбіня 24,6 м. Даўжыня 6,3 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 30,92 км. Аб’ём вады 102 млн м³. Плошча вадазбору 89,2 км².

Катлавіна запруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй 15‒20 м, стромкія, дзе-нідзе на поўдні і поўначы спадзістыя, суглінкавыя, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй пад хмызняком; на паўднёвым усходзе да возера прымыкае лес. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на поўдні і ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны.

Пойма шырынёй да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі.

На возеры 8Возера Мядзел астравоў агульнай плошчай 0,24 км² (найбольшыя Замак, Бярозава, Кульчына, Селішча, Уклеева, Круглова, Гарадок). Найбуйнейшыя паўастравы на поўначы (Дубовы) і поўдні ўтвораны озавай градой.

Флора і фаўна Надводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,5‒2 м (шырыня паласы зарастання да 30 м), падводная — да 6 м. Моцна зарастаюць залівы.

Водзяцца рапушка еўрапейская, шчупак, верхаводка, вугор рачны, лешч, гусцяра, карп, карась сярэбраны і залаты, пячкур, язь, плотка, лінь, краснапёрка, мянтуз, джгір звычайны, акунь, судак. У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, лешч, язь, лінь, краснапёрка, мянтуз, судак, сом і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Возера Мядзел

Катэгорыя:Мядзельская група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі