Ільмёнак — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Слабодка.

Назва Назва балцкага паходжання, з асновай Ilm-(en-).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Ilmas, Almė, Almaja, Almenas, Elmė, прускія гідронімы Ylme, Ilmena, YlmuneA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 39—40, 129., таксама стараеўрапейскія гідронімы тыпу Ilm, AlmoH. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 36..

Звязана з літоўскім almėti, elmėti «павольна цячы, сачыцца», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305..

Аснову Alm- бачаць і ў назвах рэк Волма — у басейнах Дняпра (прыток Свіслачы), Нёмана (прыток Іслачы) і возера Ільмень. Назва Ільмень таксама мяркуецца таго ж паходжання (< Ilm- : Elm- : Alm-). Так жа сама недалёка ад возера Ільмёнак (цераз цяперашнюю літоўскую мяжу, на Аўкштойцкім Паазер’і) — літоўскія азёры Almajas, Almenas.

У азёрных назвах аснова тыпу Alm-, Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.

Гідраграфія Плошча 0,2 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 2,5 км².Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Возера Ільмёнак

Катэгорыя:Басейн Друйкі Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна