Кляшчэ́льскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР ў 1940—1945 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Кляшчэлі.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі, Войнаўскі, Паканеўскі, Рагацкі, Снежкаўскі, Ставішчанскі, Сухавольцаўскі, Чаромхаўскі.
15 жніўня 1945 года раён скасаваны. Амелянецкі, Бушміцкі і Ваўковіцкі сельсаветы перададзены ў склад Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, астатняя тэрыторыя — ПНР.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: в 2 т. — Мн., 1985—1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці