PANaNieba (ПАНаНеба) — беларускі рэп-гурт.

Гісторыя Гурт PANaNieba пачаў фарміравацца ў 2006 годзе ў горадзе Вілейка. Той жа восенню «PANaNieba» сталі першым беларускамоўным гуртом-удзельнікам найбуйнейшага на той момант хіп-хоп фестываля ў Беларусі — «Quick Style Cup».

У 2010 годзе БМАgroup выдае альбом PANaNieba «На балоце», які быў прызнаны найлепшым дэбютам году на цырымоніі Experty.by.Лучшие альбомы 2010 (+аудио) / Experty.by

Крыху больш чым праз год (30 снежня 2011) музыкі выдаюць новы альбом 71. Назва альбома абазначае две апошнія лічбы тэлефоннага кода Вілейкі, адкуль паходзяць удзельнікі гурта. У запісе ўдзельнічалі рэперы Zeman і Тарас, а таксама лідар Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч. Рэліз быў выдадзены лэйблам БМАgroup сумесна з кампаніяй Vigma.Рэперы з Pananieba выдалі альбом "71" / Experty.by

Па стане на 2017 год гурт не праводзіць ніякай актыўнай дзейнасці, SP Kava займаецца сольнай кар'ерай.Палёты ў сьне і наяве / tuzin.fm

Дыскаграфія

Альбомы На балоце (2010, альбом, БМАgroup) 71 (2011, альбом)

Іншае Цягнік 1оты (гісторыя першая) (2006) Нямузыка (2007) PANaNieba (2010, сінгл) Ноч (2010, сінгл) Место подписи (2013, трыб'ют Neuro Dubel)Вышел трибьют Neuro Dubel (+скачать) / Experty.by

Удзельнікі SP Kava Śviedak

Спасылкі

Група PANaNieba ВКонтакте Pananieba "71" (+аўдыё) / Experty.By

Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Гурты Вілейкі