Во́сава (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Восава (Ossowa) у Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівілаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Вядомыя асобы Уладзіслаў Котвіч (1872—1944) — філолаг-усходазнавец. Антон Дзянісавіч Блюднік (нар. 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна