Аляксандр Кротаў (нар. , , Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Юні Ікс Лабс».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда». У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач». 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.

У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач», аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі. Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач», а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду, а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога». У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазней стаў трэніравацца з «Лідай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад клуба. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе лідскай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэнні сезона 2022.

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам. У ліпені 2024 года пакінуў «Маладзечна», а ў жніўні далучыўся да «Юні Ікс Лабс».

Міжнародная кар’ера 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 Д2 Іслач 16 0 2015 Д2 Іслач 17 0 2016 (1) Д2 Тарпеда 12 0 2016 (2) Д1 Іслач 10 1 2017 (1) Д1 Іслач 1 0 2017 (2) Д2 Белшына 17 5 2018 Д2 Белшына 15 3 2019 (1) Д2 Рух 6 2 2019 (2) Д3 Андэрдог 13 6 2020 Д2 Ашмяны-БДУФК 21 2 2021 Д2 Нафтан 28 2 2022 Д2 Ліда 21 2 2023 Д2 Маладзечна 31 4 2024 (1) Д2 Маладзечна 12 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Юні Мінск Катэгорыя:Выпускнікі сярэдняй школы № 1 п. Дружны