TRAPPIST-1 (2MASS J23062928-0502285) — адзіночная зорка ў сузор’і Вадалея. Знаходзіцца на адлегласці 39,5 св. г. ад Сонца. У 2016 годзе была адкрыта планетная сістэма, якая складаецца з трох планет. 22 лютага 2017 года было абвешчана аб адкрыцці яшчэ чатырох планет, з іх 3 — знаходзяцца ў зоне, прыдатнай для жыцця.
Характарыстыкі З’яўляецца чырвоным карлікам спектральнага класа M8 V. Бачная зорная велічыня TRAPPIST-1 складае 18,8м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 11,35m, K — 10,30m. Радыус зоркі складае 0,114 радыуса Сонца, гэта значыць яна на 11 % больш Юпітэра. Пры гэтым яе маса роўная 0,08 масы Сонца, або амаль 84 масам Юпітэра. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 2550 Кельвінаў. Яе свяцільнасць прыкладна ў 1900 разоў менш свяцільнасці Сонца. Зорка валодае даволі высокім уласным рухам.
Адкрыццё У маі 2016 года група астраномаў з Бельгіі і ЗША на чале з Мікаэлем Жыёнам () абвясцілаУ близкого ультра-холодного карлика найдены три потенциально обитаемых планеты , http://www.eso.org/public/russia/ . аб адкрыцці планетнай сістэмы ў халоднага цьмянага чырвонага карліка 2MASS J23062928-0502285 з дапамогай рабатызаванага 0,6-метровага тэлескопа (TRAnsiting Planets and PlanetesImals Small Telescope), размешчанага ў абсерваторыі ESO ў ЧыліWelcome to the TRAPPIST telescope network , http://www.eso.org/public/russia/teles-instr/lasilla/trappist/ .. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе NatureTemperate Earth-sized planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.nature.com/news/index.html.. Тры планеты былі выяўленыя транзітным метадам, таму па глыбіні зацьменняў быў вызначаны памер кожнай з планет.
Планетная сістэма Сем адкрытых экзапланет сістэмы TRAPPIST-1 па памеры блізкія да памеру Зямлі. Іх маса вымерана, і хутчэй за ўсё, планеты з’яўляюцца жалезна-каменнымі, як і планеты зямной групы ў Сонечнай сістэме. Перыяды абарачэння дзвюх унутраных планет вакол бацькоўскай зоркі адпаведна складаюць каля 1,51 і 2,42 сутак. Абедзве планеты, магчыма, з’яўляюцца гарачымі аналагамі Венеры. Перыяд трэцяй планеты спачатку не быў вызначаны, і была выказана здагадка, што ён ляжыць у межах ад 4,6 да 72,8 сутак. Але 22 лютага, разам з адкрыццём іншых 4 планет, было ўстаноўлена, што яна абарочваецца за 4,049 сутак. У населенай зоне знаходзяцца 3 з чатырох знойдзеных планет: e, f і g.
Галерэя
Спасылкі
Сайт, прысвечаны зорцы TRAPPIST-1 Сістэма TRAPPIST-1 на сайце NASA
Катэгорыя:Планетныя сістэмы Катэгорыя:Чырвоныя карлікі Катэгорыя:Зоркі сузор’я Вадалея