Хаджалы-кедабекская культура — археалагічная культура Усходняга і Цэнтральнага Закаўказзя эпохі познай бронзы і ранняга жалеза (XIII—VII стст. да н.э.). Назва дадзена па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у АзербайджанеХоджалы-кедабекская культура // БСЭ.Ходжалы-кедабекская Культура // Советская историческая энциклопедия..
Характарыстыкі
Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і гавядніцтва. Вывучана галоўным чынам па пахаваннях. Металічныя вырабы пададзены бронзавымі мячамі, нажамі. Знойдзены кромлехі, менгіры, цыклапічныя збудаванні. Назва сваё бярэ па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у Азербайджанская ССР.
Ходжалы-кедабекская культура складаецца з грунтовых магіл, курганоў з пахаваннямі ў скурчаным, выцягнутым і сядзячым становішчы. У магілах знойдзены бронзавыя вырабы: мячы, сякеры, булавы, стрэлы, вілы, наканечнікі копій, катлы і збаны, цуглі, пасавыя наборы, упрыгожаныя паляўнічымі і міфалагічнымі сцэнамі. Сустрэты размаітыя каралі са шкла, сердаліку і косткі, каменныя пасудзіны і шмат гліняных, розных формаў, чорна-глянцаваных з разьбяным арнаментамПиотровский Б. Б. Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э.. Ленинград, 1949. На позным этапе развіцця з'яўляюцца жалезныя вырабы — дзіды, нажы, кінжалы і інш. Адкрыты селішчы, у тым ліку ўмацаваныя. Плямёны Хаджалы-Кедабекскай культуры займаліся земляробствам і гавядніцтвам, у іх была развіта металургія. Падтрымваліся сувязі з суседнімі плямёнамі.
У адным з курганоў у Хаджалы археолагам Э. Рослерам была знойдзена агатавая У Хаджалінскім могільніку была знойдзена агатавая пацерка з клінаватым надпісам, што змяшчае імя асірыйскага цара Ададнірары.. пацерка з імем асірыйскага цара Адад-нірары II …Цяжка меркаваць таксама, што пацерка старэй астатняга комплексу пахавання больш за на трыста гадоў. Такім чынам, найболей імавернае, што гаворка ў дадзеным выпадку павінна ісці пра Ададнірары II. Знаходка пацеркі з яго імем у 11 кургане Xаджалы разам з асірыйскай паліванай пасудзінай паказвае, такім чынам, на датаванне як гэтага кургана, так і сінхронных яму курганоў Мінгечаура, IX ст. да н. э.. Трохрадковы асірыйскі надпіс на пацерцы прачытаў І. І. Мешчанінаў супольна з В. В. Струвэ і У. К. Шылейка. Пры гэтым Мешчанінаў адзначыў, што знаходка «адкрывае шырокія перспектывы ўбок высвятлення характару самай культуры Закаўказзя і высвятлення стасункаў яе з найстаражытнейшымі цэнтрамі Двухрэчча і Месапатаміі». Цяпер гэта пацерка экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.
+ Прадметы, выяўленыя пры раскопах у Хаджалы ў 1895 годзе Э. Рослерам. Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург, Расія
Гліняны кубак з роспісам зялёнай і жоўтых фарбаў і бронзавая падвеска ў выглядзе птушкі Агатавыя бусы Агатавая пацерка X-IX стст. да н.э. з Хаджалінскага могільніка з клінапісным надпісам асірыйскага цара Адад-нірары II (911-891 гг. да н.э.): «Палац Ададнірары, цара сусвету»
Крыніцы
Літаратура Пиотровский Б. Б., Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э., Л., 1949 Минкевич-Мустафаева Н. В., Памятники трех основных групп Ходжалы-кедабекской культуры на территории Азербайджанской ССР и их датировка, в сборнике: Материальная культура Азербайджана, в. 4, Баку, 1962.
Спасылкі Ходжалы-кедабекская культура — артыкул з Большой советской энциклопедии (БСЭ) Ходжалы-кедабекская Культура — артыкул з БСЭ
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азербайджана Катэгорыя:Гісторыя Азербайджана Катэгорыя:Гісторыя Каўказа