Антон Іванавіч Лапацін (18 студзеня 1897 — 9 красавіка 1965) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-лейтэнант (1942 год), Герой Савецкага Саюза (19 красавіка 1945 год, зорка № 7119), член КПСС з 1919 года.

Біяграфія Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся ў вёсцы Каменная цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. БеларусВеликая Отечественная. Командармы..

На ваеннай службе з 1916 года. У гады Першай сусветнай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны. Ваяваў у складзе супраць войскаў Дзянікіна і Урангеля, памочнік камандзіра эскадрону, затым камандзір эскадрону.

У Вялікую Айчынную вайну ўступіў у званні генерал-маёра, у ходзе вайны камандуючы , якая ўдзельнічала ў 1941 годзе ў Паўднёвага фронту.

З верасня 1942 года — камандуючы Сталінградскага фронту, з кастрычніка 1942 года — 34-й, з сакавіка 1943 года — 11-й арміямі на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у ў сакавіку 1943 года.

Са студзеня па ліпень 1944 года — намеснік камандуючага 43-й арміяй.

У ліпені 1944 года па асабістай просьбе прызначаны камандзірам 13-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай аперацыі, у штурме Кенігсберга і ліквідацыі земландскай групоўкі праціўніка.

На Парадзе Перамогі ў Маскве А. І. Лапацін камандаваў зводным палком 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У ліпені 1945 года А. І. Лапацін быў прызначаны камандзірам 2-га асобнага стралковага корпуса Забайкальскага фронту.

Пасля вайны скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы імя К. Я. Варашылава. Служыў на розных пасадах у штабах вайсковых акругаў. У 1954 годзе сышоў у запас.

Памёр 9 красавіка 1965 года, пахаваны на Новадзявочых могілках горада Масквы.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка»; тры ордэна Леніна (1942, 1945, ...); тры ордэны Чырвонага Сцяга (1920, 1944, ...); два ордэна Кутузава 1 ступені (1944, 1945); ордэн Чырвонай Зоркі (1938); медалі.

Літаратура Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 129—130. — ISBN 5-86090-113-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі

Катэгорыя:Члены КПСС