Старажытнасць
У VII ст. да н.э. насельніцтва падпарадкавалі сабе плямёны македонцаў. Цар Пердыка I і яго пераемнікі аб’ядналі македонскія плямёны, заснавалі самастойнае царства.
У VI—V стст. да н.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутраную тэрыторыю паўвострава, былі адцеснены ад Эгейскага мора грэкамі.
Цар Філіп ІІ заваяваў частку грэчаскіх полісаў, устанавіў пратэктарат над усёй Грэцыяй у выніку .
Цар Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні, стварыў вялізную дзяржаву з цэнтрам у старажытнай Македоніі (гл. Элінізм). Па смерці Аляксандра Македонскага яго дзяржаву падзялілі між сабой яго паплечнікі, пачаліся доўгія міжусобныя войны.
Пры дынастыі Антыганідаў магутнасць старажытнай Македоніі была адноўлена, але пасля няўдалых для сябе з Рымам Македонія заняпала, была падзелена на 4 рэспублікі пад рымскім пратэктаратам і нарэшце ўвайшла ў склад Рыму як правінцыя.
Літаратура
Старажытная Македонія