Судзімасць — юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. Судзімасць разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць судзімасці можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары працы. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну судзімасці можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння судзімасці ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характара ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце судзімасці анулюе ўсе прававыя вынікі, звязаныя з судзімасцю. Асоба лічыцца асуджанай з дня набыцця законнай сілы прыгавора суда да пагашэння або зняцця судзімасці, калі прыгавор не быў адменены ва ўстаноўленым законам парадкуУголовный Кодекс Республики Беларусь — Мн.: Амалфея, 2009. — С. 34, Статья 45.2..
Літаратура
Суди́мость // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 705—706 — 796, с.; 17 см; ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ). Уголовный кодекс Республики Беларусь // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспкблікі Беларусь
Спасылкі Марчук В. В. Понятие и правовые последствия судимости в действующем законодательстве Республики Беларусь Сноп С. Н. Уголовное право. Общая часть. Конспект лекций. Тема 18. Погашение и снятие судимости — Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Катэгорыя:Крымінальнае права