Бронзаграфіт — сітаваты антыфрыкцыйны спечаны матэрыял, які складаецца з бронзы (медзь — аснова, волава — 8,5—9 %) і часціц графіту (1,5—3 %), раўнамерна размеркаваных паміж крышталямі бронзы. Поры гэтага матэрыялу напоўнены маслам. Атрымліваюць бронзаграфіт метадамі парашковай металургіі. З бронзаграфіту вырабляюць утулкі для падшыпнікаў слізгацення. Наяўнасць масла ў сітавінах матэрыялу дазваляе ўжываць падшыпнікі ў многіх выпадках без прымусовай змазкі.
Літаратура
Бронзографит. // Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. Минск, 2012. С. 34. З БРЭ: Раковский В. С., Саклинский В. В. Порошковая металлургия в машиностроении. М., 1973.
Катэгорыя:Антыфрыкцыйныя матэрыялы Катэгорыя:Парашковая металургія Катэгорыя:Злучэнні вугляроду Катэгорыя:Бронза Катэгорыя:Графіт