Інма Куэста (, Валенсія, Іспанія) — іспанская актрыса.
Біяграфія Нарадзілася 25 чэрвеня 1980 года ў Валенсіі. У 18 гадоў пераехала ў Кордаву, каб вывучаць акцёрскае мастацтва, а ў 2005 годзе стала жыць у Мадрыдзе. Там яна атрымала ролю ў мюзікле «Сёння я не магу ўстаць». Першую ролю на тэлебачанні згуляла ў серыяле «Каханне ў смутны час».
Кар’еру ў паўнаметражным кіно пачала з фільма 2007 года «Кава сам-насам з німі». З 2009 года Куэста гуляе ў серыяле «Чырвоны арол», паводле якога ў 2011 годзе выйшаў фільм «Легенда пра Чырвонага арла».
Фільмаграфія Каханне ў смутны час (2006—2007) Кава сам-насам з німі (2007) Чырвоны арол (2009) Легенда пра Чырвонага арла (2011)
Спасылкі
Катэгорыя:Актрысы Іспаніі