(134) Сафрасіна () — астэроід галоўнага пояса, паверхня якога мае вельмі нізкае альбеда і складаецца з простых вугляродных злучэнняў. Ён быў адкрыты 27 верасня 1873 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар старажытнагрэчаскага тэрміна Сафрасюнэ, часта сустраканага ў працах антычных філосафаў (у прыватнасці Платона), які азначае «развага, разважлівасць, цвярозы розум».

Гл. таксама Спіс астэроідаў (101—200) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1873 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км