Сэр Джордж Бідэль Эйры (; , Алнік, Нартумберленд — ) — англійскі матэматык і астраном.

Біяграфія Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1823) і да 1835 гады працаваў там жа, з 1826 года — прафесар матэматыкі, з 1828 года — прафесар астраноміі і дырэктар Кембрыджскай абсерваторыі.

У 1835—1881 гг. дырэктар Грынвіцкай абсерваторыі і Каралеўскі астраном.

У 1836 г. абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, яго прэзідэнт у 1871—1873 гадах. Чатыры разы абіраўся прэзідэнтам Каралеўскага астранамічнага таварыства (у 1835—1837, 1849—1851, 1853—1855, 1863—1864).

Асноўныя працы ў галіне нябеснай механікі, практычнай астраноміі і оптыкі.

Выявіў з'яву астыгматызму чалавечага вока і распрацаваў цыліндра-канічныя лінзы для выпраўлення гэтага дэфекту зроку. У 1834 годзе ўпершыню распрацаваў тэорыю дыфракцыі святла ў аб'ектывах тэлескопаў. «Дыскам Эйры» называюць светлае кола ў цэнтры дыфракцыйнай карціны выявы зоркі. У 1836 годзе прапанаваў сучасную тэорыю вясёлкі.

Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства