Міхаіл Ільіч Калдубаў () — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 (21) лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны Віленскага павета Віленскай губерні ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РККА). Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі.

У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922—1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 года знаходзіўся пад следствам у органах НКУС СССР. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, , Закаўказскім, франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі.

Са студзеня па жнівень 1943 года — начальнік штаба (37-я Армія)ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682526; единица хранения 214..

Са жніўня па верасень 1943 года — начальнік штаба ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682525; единица хранения 70..

З 25 верасня 1943 года па 11 мая 1945 года — камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію).

Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў . Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу.

Памёр 10 студзеня 1967 года. Пахаваны ў Арэнбургу на могілках па вул. Мантажнікаў, на магіле ўсталяваны бюст.

Узнагароды два ордэны Леніна, чатыры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава 2-й ступені, ордэн Кутузава 2-й ступені, Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі.

Літаратура

Спасылкі

The Generals of WWII 389-я стрелковая дивизия — Колдубов Михаил Ильич

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім раёне Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Члены КПСС