Святаяннік прадзіраўлены (Hypericum perforatum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сямейства , тыпавы від гэтага роду. Раней род звычайна разглядалі ў складзе сямейства .
Адна з найбольш часта выкарыстаных лекавых раслін; выкарыстоўваецца таксама ў харчовай прамысловасці.
Назва
Святаяннік звычайны, зелле Святога Івана, святаянскае зеллеFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, зверабой, расанкі, свентаянскае зелле, святаянкіАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, кроўка, дзюравец, крываўнік, святаянскае зелле Ботанический словарь, Спб, 1878, бярозка, заячча кроўНосович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., красная травіцаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Распаўсюджанне і экалогія Расце святаяннік паўсюдна, месцамі ўтварае цэлыя зараснікі уздоўж узлескаў хвойных лясоў, па сухіх лугах, лясных сонечных палянах. Сустракаецца як пустазелле ўздоўж лясных дарог і па ўскраінах палёў.
Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі — ад Атлантычнага ўзбярэжжа да Сібіры, Манголіі і Кітая. Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, на Канарскіх і Азорскіх астравах. Як натуралізаваная расліна сустракаецца ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Паўднёвай і Паўночнай АмерыцыПаводле сайта GRIN.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна з тонкім, моцным карэнішчам, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх двухгранных галінастых сцеблаў вышынёй да 40—80 см.
Сцябло — прамое, зялёнага колеру, затым становіцца чырванавата-бурага колеру; на гладкай паверхні вылучаюцца дзве падоўжныя лініі. Характэрныя сакраторныя ёмішчы з цёмным змесцівам.
Суквецце — верхавінны гронкападобны-шчыткападобны тырс. Кветкі правільныя, да 2 см у дыяметры, з падвойным пяцічленным калякветнікам. Чашачка глыбока-паасобная, застаецца пры плодзе, свабодныя часткі ланцэтныя, з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі свабодныя, залаціста-жоўтыя, даўгавата-эліптычныя, на верхавіне коса зрэзаныя, з залозкамі, якія па краі ліста цёмныя, а на астатняй паверхні — светлыя. Шматлікія тычынкі зрасліся ў тры пучка. Гінецэй цэнакарпны, слупкі адагнутыя, лычыкі з чырвонымі сасочкамі, завязь трохгнёздавая, у яе аснаванні — залозістыя стамінодзіі. Цвіце святаяннік з чэрвеня па жнівень на працягу 25-30 дзён.
Формула кветкі: .
Пылковыя зёрны трохбораздава-оравыя або трохбораздавыя-орападобныя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 13,6—17,7 мкм, экватарыяльны дыяметр 13,6—17 мкм. У абрысе з полюса амаль круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя або шырока-эліптычныя. Разоры шырынёй 3—5 мкм, з роўнымі краямі і завостранымі або прытупленымі канцамі, якія амаль сыходзяцца ў палюсоў. Оры круглявыя або экватарыяльна выцягнутыя, часта слаба прыкметныя. Мембрана разор і ораў дробназярністая. Экзіна таўшчынёй 1—1,3 мкм. Шырыня мезакольпіўма 2—3 мкм. Скульптура дробнасеткавая, вочкі дробныя, круглява-вуглаватыя. Стрыжанькі тонкія, з маленькімі, круглявымі галоўкамі; падсцілаючы і покрыўны слаі тонкія. Колер пылка цёмна-жоўты.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Святаяннікавыя Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Антыдэпрэсанты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе