Чо́рнае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 31 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вялікія Асёткі, на водападзеле рэк Дрыса і Палата.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,97 км.

Круглая катлавіна возера размешчана сярод вялікага балотнага масіву.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны