Па стане на 2011 год у Арменіі налічвалася 48 гарадоў, з якіх 45 — гэта малыя (да 50 тыс. чалавек) і сярэднія (ад 50-100 тыс. чалавек) гарады, у якіх жыве 35,6 % гарадскога насельніцтва, 3 — буйныя з насельніцтвам больш 100 тыс. чалавек — 64,4 % гарадскога насельніцтва.

Да трох найбуйнейшых гарадоў рэспублікі адносяцца: Ерэван, Гюмры, Ванадзор; у іх жыве 1 633 тыс. чалавек ці 64,3 % гарадскога насельніцтва рэспублікі.

Гарады Ерэван (Երևան) — 1 073 700 чалавек (2016), сталіца, найбольшы горад Арменіі.

Арагацотн Аштарак (Աշտարակ) — адміністрацыйны цэнтр марза. Першае згадванне адносіцца да IX стагоддзя, горад з 1963 года. Насельніцтва 18 000 чалавек (2016). Цэнтр вінаробнай прамысловасці. Апаран (Ապարան). Першае згадванне адносіцца да II стагоддзя. Насельніцтва 6300 чалавек (2016). Талін (Թալին). Першае згадванне адносіцца да I—II стагоддзяў. Насельніцтва 4800 чалавек (2016).

Арарат Арташат (Արտաշատ) — адміністрацыйны цэнтр марза. Чацвёртая сталіца Вялікай Арменіі. Заснаваны ў 176 годзе да н.э., горад з 1962 года. Насельніцтва 20 700 чалавек (2016). Цэнтр буйнага сельскагаспадарчага раёна. Арарат (Արարատ). Заснаваны ў 1939 годзе. Насельніцтва 20 300 чалавек (2016). Цэнтр цяжкай прамысловасці: цэментавы завод, золатаперапрацоўка. Ведзі (Վեդի). Горад з 1995 года. Насельніцтва 11 600 чалавек (2016). Масіс (Մասիս). Насельніцтва 20 500 чалавек (2016). Буйная вузлавая чыгуначная грузавая станцыя, што абслугоўвае горад Ерэван.

Армавір Вагаршапат (Վաղարշապատ) (у 1945—1992 гадах Эчміядзін (Էջմիածին)) — вядомы з II стагоддзя да н.э. Насельніцтва 46 700 чалавек (2016). Адзін з найболей значных культурных і рэлігійных цэнтраў краіны, гістарычны цэнтр армянскай апостальскай царквы. Армавір (Արմավիր) (у 1932—1992 Акцемберан (Հոկտեմբերյան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1947 года. Насельніцтва 28 900 чалавек (2016). Мецамор (Մեծամոր). Насельніцтва 9000 чалавек (2016). Непадалёк ад горада знаходзіцца Армянская АЭС.

Ваёц Дзор Ехегнадзор (Եղեգնաձոր) (у 1935—1957 гадах Мікаян (Միկոյան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, вядомы з V стагоддзя. Насельніцтва 7600 чалавек (2016). Вайк (Վայք) (да 1956 года Сайлан (Սոյլան), у 1956—1994 гадах Азізбекаў). Насельніцтва 5700 чалавек (2016). Джэрмук (Ջերմուկ) — горад з 1961 года. Насельніцтва 4400 чалавек (2016). Бальнеалагічны і кліматычны высакагорны курорт, цэнтр вытворчасці аднайменнай мінеральнай вады.

Гегаркунік Гавар (Գավառ) (у старажытнасці — Гаварні (Գավառնի) і Гегаркуні (Գեղարքունի), у 1936—1959 гадах Нор-Баязэт (Նոր Բայազետ), у 1959—1996 гадах Камо (Կամո)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1850 года. Насельніцтва 19 500 чалавек (2016). Вардэніс (Վարդենիս) (у раннесярэднявечных крыніцах — Васакашэн (Վասակաշէն), да 1969 года Басаргечар (Բասարգեչար)). Насельніцтва 12 600 чалавек (2016). Мартуні (Մարտունի). Насельніцтва 12 200 чалавек (2016). Севан (Սևան) — заснаваны ў 1842 годзе, горад з 1961 года. Насельніцтва 19 200 чалавек (2016). Чамбарак (Ճամբարակ) (у 1920—1972 гадах Кармір Гюх (Կարմիր գյուղ), у 1972—1991 гадах Краснасельск) — заснаваны ў 1830-х гадах. Насельніцтва 5700 чалавек (2016).

Катайк Раздан (Հրազդան) (да 1959 года Ахта (Ախտա)) — адміністрацыйны цэнтр марза. Насельніцтва 41 200 чалавек (2016). Каля горада знаходзіцца самая буйная ў рэгіёне цеплавая электрастанцыя. Абавян (Աբովյան) (да 1961 года Элар (Էլար)) — горад з 1963 года. Насельніцтва 44 400 чалавек (2016). Горад-спадарожнік Ерэвана. Бюрэгаван (Բյուրեղավան) — заснаваны ў 1945 годзе. Насельніцтва 9300 чалавек (2016). Егвард (Եղվարդ) — вядомы з 574 года. Насельніцтва 11 900 чалавек (2016). Гістарычны цэнтр. Нор-Ачын (Նոր Հաճն) — заснаваны ў 1953 годзе. Насельніцтва 9400 чалавек (2016). Цахкадзор (Ծաղկաձոր) — горад з 1984 года. Насельніцтва 1200 чалавек (2016). Папулярны гарналыжны курорт. Чарэнцаван (Չարենցավան) (у 1947—1967 гадах Лусаван (Լուսավան)) — заснаваны ў 1947 годзе. Насельніцтва 20 500 чалавек (2016). Транспартны вузел. Прамысловы цэнтр.

Лары Ванадзор (Վանաձոր) (у 1935—1993 гадах Кіравакан (Կիրովական)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1828 года. Насельніцтва 82 200 чалавек (2016). Транспартны вузел. Буйны прамысловы і навуковы цэнтр. Алавердзі (Ալավերդի) — вядомы з III—II стагоддзяў да н.э., горад з 1938 года. Насельніцтва 13 000 чалавек (2016). Металургічны і горназдабыўны комплекс. Ахтала (Ախթալա) — заснаваны ў 1939 годзе. Насельніцтва 2000 чалавек (2016). Спітак (Սպիտակ) — горад з 1960 года. Насельніцтва 13 000 чалавек (2016). Быў цалкам разбураны ў час землетрасенння ў 1988 годзе. Сцепанаван (Ստեփանավան) — горад з 1923 года. Насельніцтва 12 800 чалавек (2016). Горнакліматычны курорт. Ташыр (Տաշիր) (у 1937—1991 гадах Калініна) — заснаваны ў 1834 годзе, горад з 1983 года. Насельніцтва 7500 чалавек (2016). Туманян (Թումանյան) (да 1951 года Дзагідзор (Ձագիձոր)) — заснаваны ў 1949 года, горад з 1996 года. Насельніцтва 1600 чалавек (2016). Шамлуг (Շամլուղ) — горад з 1996 года. Насельніцтва 700 чалавек (2016).

Сюнік Капан (Կապան) (да 1990 года Кафан (Կափան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1938 года. Насельніцтва 42 600 чалавек (2016). Цэнтр горназдабыўной прамысловасці. Агарак (Ագարակ) — заснаваны ў 1949 годзе. Насельніцтва 4300 чалавек (2016). Цэнтр колеравай металургіі (Агаракское медзяна-малібдэнавае радовішча). Гарыс (Գորիս). Насельніцтва 20 300 чалавек (2016). Буйны прамысловы цэнтр. Дастакерт (Դաստակերտ) — горад з 1995 года. Насельніцтва 300 чалавек (2016). Каджаран (Քաջարան) — заснаваны ў 1958 годзе. Насельніцтва 7100 чалавек (2016). Цэнтр горнаруднай прамысловасці і колеравай металургіі (Каджаранскае медзяна-малібдэнавае радовішча) Мегры (Մեղրի) — горад з 1984 года. Насельніцтва 4500 чалавек (2016). Сісіян (Սիսիան) — горад з 1974 года. Насельніцтва 14 900 чалавек (2016).

Тавуш Іджэван (Իջևան) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1961 года. Насельніцтва 20 700 чалавек (2016). Берд (Բերդ). Насельніцтва 7700 чалавек (2016). Цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Дыліжан (Դիլիջան) — горад з 1951 года. Насельніцтва 17 600 чалавек (2016). Горнакліматычны і бальнеалагічны курорт. Наемберан (Նոյեմբերյան). Насельніцтва 4900 чалавек (2016). Цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Айрум (Այրում). Насельніцтва 2000 чалавек (2016). Горад з 2006 года. Самая паўночная чыгуначная станцыя Арменіі.

Шырак Гюмры (Գյումրի) (у 1924—1990 гадах Ленінакан (Լենինական), у 1990—1992 гадах Кумайры (Կումայրի)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1837 года. Насельніцтва 117 700 чалавек (2016). Другі па велічыні горад Арменіі, гістарычны і прамысловы цэнтр, транспартны вузел, месца дыслакацыі расійскай ваеннай базы. Арцік (Արթիկ). Насельніцтва 18 800 чалавек (2016). Найбуйнейшае на постсавецкай прасторы туфавае радовішча. Маралік (Մարալիկ). Насельніцтва 5500 чалавек (2016).

Даныя пра насельніцтва гарадоў прыведзены паводле 2016 — The Demographic Handbook of Armenia

Гл. таксама Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Арменіі Пасёлкі гарадскога тыпу Арменіі

Крыніцы

Арменія Катэгорыя:Спісы:Арменія