Анто́наўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Антонава, у басейне ракі Нешчарда.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Схілы катлавіны на захадзе і паўночным усходзе вышынёй 3—5 м, разараныя, на поўдні слаба выразныя, забалочаныя. Упадаюць ручаі з азёр Белае і Верамееўскае, выцякае ручай у раку Атлайская.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна