Расійска-турэцкая вайна (1768—1774) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Турцыя.

Турцыя пачала вайну з падтрымкай Францыі і Аўстрыі, якія жадалі аслаблення Расіі ў Рэчы Паспалітай; турэцкія вярхі жадалі пашырыць уладанні Турцыі ў Прычарнамор’і, на Каўказе і авалодаць Астраханню. Расія, пасля шэрагу значных перамог на сушы і на моры, вымусіла Турцыю да мірных перамоў і атрымала свабодны выхад да Чорнага мора. Вайна скончылася падпісаннем Кючук-Кайнарджыйскага дагавора (1774).

Вайна была абвешчана Турцыяй у 1768, а ў студзені 1769 войскі крымскага хана ўварваліся на Украіну. Расійскае войска заняло Ясы (1769); 1-я армія пад началам П. А. Румянцава ўзяла перамогі пад Рабой Магілай, на рэках Ларга і Кагул (усё — 1770), фарсіравала Дунай. 2-я армія В. М. Далгарукага заняла Крым (1771).

У 1774 расійскае войска фарсіравала Дунай і блакіравала турэцкія крэпасці Шумлу, Рушчук і Сілістрыю; пад началам А. В. Суворава і М. Ф. Каменскага перамагло пад Казлуджай (1774).

Расійскі флот паспяхова дзейнічаў супраць турэцкага на Міжземным і Эгейскім морах (Архіпелагскія экспедыцыі) і разграміў туркаў у Чэсменскай бітве (1770).ВЭС-83. С.64?.

Літаратура

Катэгорыя:1768 год у Еўропе Катэгорыя:1769 год у Еўропе Катэгорыя:1770 год у Еўропе Катэгорыя:1771 год у Еўропе Катэгорыя:1772 год у Еўропе Катэгорыя:1773 год у Еўропе Катэгорыя:1774 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1768 года Катэгорыя:Канфлікты 1769 года Катэгорыя:Канфлікты 1770 года Катэгорыя:Канфлікты 1771 года Катэгорыя:Канфлікты 1772 года Катэгорыя:Канфлікты 1773 года Катэгорыя:Канфлікты 1774 года