Аліўе Польж (, , ) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel (Misia, Boy, No. 5 L’eau і іншыя).

Біяграфія Нарадзіўся ў Грасе ў 1974 годзе ў сям’і вядомага парфумера Жака Польжа, які працаваў у Chanel працягу 37 годMeet Olivier Polge, Chanel's New Fragrance Creator.

Пасля заканчэння школы не стаў працягваць справу бацькі, а паступіў на факультэт гісторыі мастацтваў. Аднак, праходзячы пасля першага курса практыку ў International Flavors & Fragrances, зразумеў, што яго сапраўднае прызванне — стварэнне водараў. Прафесіі парфумера навучаўся ў ACM, пасля чаго прайшоў стажыроўку ў Charabot.

З 1998 года супрацоўнічаў з International Flavors & Fragrances. Праца ў IFF была вельмі плённай, Аліўе Польжам было створана шмат паспяховых водараў. У 2009 года ён быў удастоены Prix International du Parfum — значнай ўзнагароды ў свеце парфумерыі. У лютым 2015 года, пасля выхада бацькі на пенсію, змяніў яго на пасадзе парфумера дому Chanel.

Водары, створаныя Аліўе Польжам ALIEN Mugler Eau Parfumée au Thé Rouge Bvlgari Christian Dior Homme The One for Men Dolce & Gabbana Cuir Beluga Guerlain Salvatоre Ferragamо F fоr Fascinating Salvatоre Ferragamо F Pour Homme Apparition for men Emanuel Ungaro Apparition Homme Intense Emanuel Ungaro Breil for Women ад Breil Kenzо Pоwer Friends Men Moschino Armani Code for women ад Giorgio Armani Balenciaga Paris Vintage by Kаte Моѕѕ Misia les exclusifs de Chanel Chance eau vive Boy les exclusifs de Chanel N°5 l’eau

Катэгорыя:Парфумеры