Бражэ́льцы (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. За 0,5 км ад вёскі ўпадае ў Солчу рака Балоцінка.
Назва Было старое ашмянскае прозвішча Бражэльhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-L9MR-1?mode=g&i=1025&cat=2325442. Ёсць літоўскія Braželis, Bražeika, Bražyshttps://pavardes.lki.lt/?pv=5054bf4d0b1892f817117a7777a45d37
https://pavardes.lki.lt/?pv=f40f07602c408dd29ea2b266d964fc89, латышскія Bražs, Bražishttps://uzvardi.lv/surname/727302
https://uzvardi.lv/surname/819416.
Гісторыя У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў сярэдзіне 16 ст. У 1560 г. сяло ў Эйшышскай воласці Лідскага павета, 10 валок зямлі, дзяржаўная ўласнасць. Кароль Жыгімонт Аўгуст пажалаваў сяло віленскаму канюшаму і падканюшаму, васілішскаму дзяржаўцу Яну Ю’ревічу Валчковічу ў якасці падзякі за пасольскую службу ў Вялікім княстве Маскоўскім. Згадваецца маёнтак Бражэльцы ў інвентары 1730 г. У 2-ой палове 19 — пач.20 ст. вёска Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 сялянскіх душ, уладанне графа Путкамера. У 1908 г. ў вёсцы налічвалася 267 жыхароў, 253 дзесяціны зямлі, 30 коней, 73 галавы буйной рагатай жывёлы. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. Уваходзіла ў Беняконскую гміну Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 г. у калоніі Бражэльцы 42 двары, 249 жыхароў, у аднайменным фальварку 3 двары, 70 жыхароў. З 12.10.1940 г. хутар і маёнтак у Беняконскім сельсавеце Воранаўскага раёна Баранавіцкай, а з 20.9.1944 г. Гродзенскай абласцей.
Насельніцтва 1940 год — 296 жыхароў, 52 двары. 1960 год — 190 жыхароў. 1970 год — 159 жыхароў. 2004 год — 58 жыхароў, 30 двароў. 2019 год — 24 чал.
Гаспадарка У складзе сельскагаспадарчага вытворчага калектыву «Эліт — Агра» (цэнтр — вёска Падварышкі). Ферма.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна