Асот агародны (Sónchus oleráceus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства .
Назва
Асот агародны, асотШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, асот малочны, дзедзьвірВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., малочнік Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Аднагадовая расліна вышынёй 25-100 см. Сцябло часта галінастае.
Лісце зубчастае, лірападобна пёрыстараздзельнае з буйной сэрцападобна-трохкутнай верхавіннай доляй, значна перавышае бакавое.
Валодае млечным сокам.
Светла-жоўтыя кветкі сабраны ў суквецці-кошыкі. Цвіце з чэрвеня па верасень.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Яго ахвотна ядуць амаль усе свойскія жывёлы, асабліва авечкі. На акультураных тэрыторыях з’яўляецца звычайным пустазеллем.
Маладое лісце можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі супоў, капусты, салатаў. Для выдалення з іх горычы — вымочваюць у салявым растворы 25-30 хвілін. Можна ўжываць і карані — вараныя яны нагадваюць тапінамбур.
Расліна ўжываецца ў народнай медыцыне.
Меданос.
Літаратура
Спасылкі
Sonchus oleraceus L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Асот