Нарбуты — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»).

Вядуць род ад літоўскага баярына Нарыбута (Нарбута) Яталтавіча.

Паводле родавага падання, былі сваякамі магнацкага роду Осцікаў, таму часам пісаліся Осцік-Нарбутамі.

Вядомыя асобы Нарыбут Яталтавіч (зг. 1440—1486) — літоўскі баярын. Дабрагост Нарбутавіч (зг. 1492—1496) — намеснік дарсунішскі. Войцех Нарбутавіч (зг. 1501—1510) — намеснік ясвойнскі (1501), харунжы дворны (1501—1505), маршалак гаспадарскі (1505—1509). Войцех Войцехавіч (?--1540) — харунжы вялікі літоўскі (1529—1540). Мікалай Войцехавіч (?--каля 1556) — ваявода падляшскі (з 1551). Станіслаў Мікалаевіч Нарбут (пам. 1596) — ваявода мсціслаўскі (з 1595).

Юзаф Мікалай Нарбут (? — пасля 1797) — харунжы лідскі, сакратар Таргавіцкай канфедэрацыі Юстын Нарбут (каля 1773—1845) — гісторык.

Казімір Нарбут (1738—1807) — асветнік.

Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, інжынер. Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Станіслаў Нарбут (1853—1926) — навуковец-медык.

Літаратура Лідскі летапісец, № 3. ЭГБ, т. 5. — Мн., 1999. — С. 279—280;

Спасылкі