У́кля, Укла — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Укля. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр.

Плошча паверхні возера 9,83 км². Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя каля 5,6 м. Даўжыня возера 5,8 км, найбольшая шырыня 2,8 км. Даўжыня берагавой лініі 19,9 км. Аб'ём вады 55,3 млн. м³. Плошча вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы катлавіны на поўначы і поўдні вышынёй 10—12 м, на захадзе і ўсходзе нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая, у паўночна-ўсходняй частцы возера ўтварае глыбакаводны заліў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе і ўсходзе забалочаныя, на паўднёвым усходзе ў заліве высокія, пад валунамі. Літаральная зона вузкая, шырынёй 50-—80 м. Дно да глыбіні 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй — сапрапелем. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м на адлегласці 150—200 м ад берагоў. У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. з возера Інава, і выцякае ручай у возера Абстэрна.

У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз, судак і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Возера Укля

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр