Су́шчава, Сы́шчава — возера ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 30 км на паўднёвы ўсход ад горада Масты, каля аграгарадка Вялікія Азёркі, у басейне ракі Сіпа.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя — 1,0 м. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Аб'ём вады ў возеры 0,09 млн м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, разараныя. Берагі забалочаныя. Пойма шырынёй 20—50 м, пад забалочаным лугам. Дно выслана сапрапелем.

Літаратура

 — С. 46.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мастоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары