Дэ-Мойн () — правы прыток ракі Місісіпі. Даўжыня — прыблізна 525 міль (845 км). Цячэ па Сярэдняму Захаду Злучаных Штатаў. Адна з найбуйнейшых рэк штата Аява. Выток знаходзіцца ў паўднёвай Мінесоце, цячэ праз Аяву з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, працякае праз раўнінную мясцовасць і пагорыстую мясцовасць каля горада Дэ-Мойн, які названы ў гонар ракі. Па кароткім участку ніжняга цячэння ракі праходзіць мяжа штата Аява са штатам Місуры.
Катэгорыя:Рэкі Аявы Катэгорыя:Рэкі Мінесоты Катэгорыя:Рэкі Місуры Катэгорыя:Прытокі Місісіпі