Міхаіл Жыла (нар. ) — беларускі гандбаліст, лінейны швейцарскага клуба «Аміцытыя» з Цюрыха.
Кар’ера Пачынаў дарослую кар’еру ў мінскай «Вікторыі-Рэгіі», у 2012—2014 гадах гуляў за «Аркатрон». Калі ў 2014 годзе гэты клуб спыніў існаванне, перабраўся ў «Гомель». У складзе гомельскай каманды атрымаў цяжкую траўму, з-за якой прапусціў амаль два гады. У 2016 годзе далучыўся да сталічнага СКА, дзе з цягам часу стаў іграком асновы.
У маі 2019 года стала вядома, што Жыла пакідае СКА. Неўзабаве стаў іграком швейцарскага клуба «Аміцытыя» з Цюрыха.
Спасылкі Гульцы і трэнеры на сайце СКА Мінск
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ГК Аміцытыя Цюрых Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Гомель Катэгорыя:Ігракі ГК Аркатрон Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Вікторыя-Рэгія Мінск